
Пасля цудоўнай ночы Божага Нараджэння, калі зорка над Бэтлеемам яшчэ палае ў сэрцах, пачынаецца час асаблівай ласкі — душпастырскіх візітаў, якія народ называе калядай. Гэта не проста абрад, але жывая дарога святла, калі святар, як пастыр добры, прыходзіць да сваёй паствы, каб разам узняць малітву, благаславіць сем’і і асвяціць дамы.
Каляда — гэта сустрэча, дзе сэрцы адкрываюцца, як вокны перад раннім сонцам. Гэта момант, калі святар слухае дыханне жыцця сваіх парафіянаў, а яны дзеляцца радасцю і клопатамі, каб у супольнасці адчуць прысутнасць Хрыста. Для веруючага чалавека каляда — як крыніца чыстай вады, што напаўняе душу спакоем і надзеяй.
У пакоі, дзе будзем прымаць святара, стол становіцца алтаром сямейнай веры. Белы абрус — знак чысціні і святасці, крыж — як дрэва жыцця, дзве свечкі — як два вогнішчы любові і надзеі. Побач кладзём асвячоную ваду — сімвал ачышчэння, і Біблію — жывое слова Божае, што гучыць, як песня вечнасці.
Калі святар прыходзіць, мы адключаем: тэлевізар, радыё, тэлефон — каб сэрца магло чуць толькі голас малітвы. Гаспадар ці гаспадыня выходзяць насустрач, як Марта і Марыя, што прымаюць Хрыста ў сваім доме. А сям’я чакае ў пакоі, каб разам сказаць:
“Хвала Хрысту!” — “ХВАЛА НАВЕКІ!”
І тады малітва ўзносіцца, як пахмяны дым кадзіла. Калі святар акрапляе нас святой вадой, мы робім знак крыжа — нібы ставім пячатка веры на сваім сэрцы. Каляда — гэта не толькі візіт, але паломніцтва святла. Святар прыносіць у дом Хрыста, а сям’я адкрывае дзверы, як пастухі адчынялі свае хаты перад дзіцяткам у яслях. Гэта сустрэча, дзе зямное і нябеснае сплятаюцца ў адну песню, а кожны дом становіцца маленькай капліцай Божай прысутнасці.
распарадак душпастарскіх візітаў тут

Сям’я — хатні Касцёл, дзе любоў становіцца алтаром, а цярпенне — малітвай. У агні Божага Нараджэння кожны дом ператвараецца ў святыню, дзе сэрцы, нават параненыя, зноў вучацца прабачэнню і пяшчоте. Як парастак Месіі, сям’я — жывы сад Божай волі, у якім квітнее надзея і супакой.
Св. Імша:
касцёл Св. Юрыя ў аг. Варняны:
у нядзелі ў 9.00 (PL), 13.00 (BY);
у звычайныя дні: аўт.(PL), чц.(BY), суб.(PL) у 9.30,
пн.(PL), сер.(BY), пт.(BY) у 17.30
капліца Св.Філамены ў аг. Варона:
у нядзелі: 11.15
Ружанец: за 30 хвілін да Імшы.
У перыяд душпастарскіх візітаў Св.Імша ў будні дзень - 09:00, Ружанец - 08:30
06.01.2026 - урачыстасць Аб'яўлення Пана (Тры Каралі). Урачыстасць абавязковая, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у Святой Імшы, устрымацца ад фізічнай працы. Благаслаўленне кадзіла, крэйды, золата. Збор ахвяраванняў падчас Святых Імшаў празначаны на патрэбы Междыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна. Сусветны Місійны Дзень дзяцей. Варняны: 09:00, 18:00; Варона: 11:15
11.01.2026 - Свята Хросту Пана. Асвячэнне вады. Заканчэнне пераеду Божага Нараджэння.
малітоўныя Інтэнцыі на студзень: паўсюдная: Молімся, каб малітва Божым словам была духоўным спажыткам для нашага жыцця і крыніцай надзеі ў нашых супольнасцях, дапамагаючы нам будаваць больш братэрскі і місійны Касцёл. дыяцэзіяльная: Аб неабходных Божых ласках для Папы Льва XIV, біскупаў, прэзбітэраў і дыяканаў, каб іх служэнне ў Касцёле ва ўсім свеце прыносіла плён святасці для ўсіх вернікаў.
з 5 снежня па 10 студзеня 2026 касцёл і прылягаючую тэрыторыю прыбіраюць: аг.Варняны вул. Савецкая Бараноўскія, Паўкштэла, Сымановічы, вул. Абрамовічаў Ніканавы, а таксама тыя, хто не з'явіўся ў свой час: вул. Савецкая, Лакевіч.
Дарагія браты і сёстры!
Наш касцёл — Дом Божы, месца малітвы і суцяшэння. Ён патрабуе не толькі духоўнай пашаны, але і штодзённага клопату, каб кожны, хто ўваходзіць, адчуў парадак і прысутнасць Божай любові. Гэтая праца — служэнне Богу праз клопат пра Яго Дом і падрыхтоўку да радаснага часу Адвэнту. Дзякуем усім, хто ахвярна і ціха служыць супольнасці. Няхай Пан благаславіць вашыя рукі і сэрцы, каб праз іх нараджалася прыгажосць і святло.
з 05 снежня па 11 студзеня 2026 дзяжурная ў касцёле – Галіна Янчэўская
Святасць — гэта не ўзнагарода для выбраных, а шлях, адкрыты кожнаму сэрцу, якое прагне Бога. Гэта агонь, што не згарае, а асвятляе. Гэта водар любові, што не вянне. І ў Варнянскім касцёле святога Юрыя гэты агонь запаліўся асабліва ярка…
У Варонскай капліцы святой Філамены адзначылі адпустовую урачыстасць з удзелам Біскупа Уладзіміра Гуляя

Як мужчынам, так і жанчынам і дзецям забараняецца прыходзіць у касцёл у шортах.

Калі, як не на Божае Нараджэнне, спаўняюцца ўсе мары і жаданні? Але ёсць тыя, для каго гэтае свята значна больш важнае за любыя асабістыя падзеі. Гэта святары, якія кожны дзень аддаюць сябе на служэнне Богу і вернікам.
Героем праекта «Добрыя людзі» стаў ксёндз Віктар Захарэўскі, пробашч касцёла св. Юрыя ў аграгарадку Варняны. За 1500 кіламетраў ад сталіцы ён стварыў сапраўды ўнікальную і натхняльную атмасферу ў сваёй парафіі. Тут, далёка ад гарадской мітусні, вернікі знаходзяць спакой, мір і моц Божага благаслаўлення.

Ружанец — гэта «вянок ружаў», сплецены з найлепшых малітваў, як «Ойча наш», якой навучыў нас сам Пан Езус, і «Вітай, Марыя», якою віталі Марыю Божы пасланец Арханёл Габрыэль і святая Альжбета, маці Яна Хрысціцеля, якія разам ствараюць падвойную малітву — малітву сэрца і розуму, разважання і вусную малітву.
Малітва на ружанцы дапамагае разважаць над таямніцамі жыцця Езуса і Марыі, умацоўваючы веру і духоўную сувязь з Богам.

Для чаго чалавек нараджаецца на свет? Для чаго мы жывем? Уся гісторыя чалавецтва — гэта няспынны пошук адказу на гэтыя фундаментальныя пытанні. Кожны разумее, што ад адказу на пытанне пра сэнс (мэту) жыцця залежаць усе іншыя адказы, планы, дзеянні асобы. Чым больш выразна мы разумеем сэнс нейкай справы, тым больш яна нас матывуе

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце,
Мы з вялікай удзячнасцю зварочваемся да вас, каб падзякаваць за вашу шчодрасць і любоў да нашай святыні. Дзякуючы вашым ахвяраванням, у 2020 годзе пачаўся рамонт нашага касцёла. Былі адрэстаўрыраваны ўсе фігуркі Святых, ачышчаны і пафарбаваны дах, ачышчана дарожная плітка вакол касцёла і вонкавыя сцены. Таксама былі заменены дзверы ў закрыстую і часткова адрамантавана электрычнасць.
З 26 красавіка 2021 года мы пачалі ўнутраныя працы: замена падлогі каля алтара і самога алтара, рамонт вонкавых сцен у капліцы Варона. На працягу 2022 года адрамантавана ўнутры капліца Св. Філамены ў Вароне і зроблены рамонт фасаду касцёла Св. Юрыя ў Варнянах.
Аднак наш касцёл усё яшчэ мае патрэбу ў далейшых рамонтных працах, асабліва ў рамонце ўнутраных сцен. Мы спадзяёмся на вашу далейшую падтрымку і дапамогу. Жадаючыя ахвяраваць сродкі на рамонт могуць звярнуцца да кс. Віктара або зрабіць ахвяраванні праз банк, пералічыўшы грошы на разліковы рахунак касцёла: Религиозная община "Приход костела Святого Георгия в д.
Ворняны Островецкого района Гродненской епархии Римско-католической Церкви в Республике Беларусь"
расч/счет BY26BAPB30159395700100000000 в ОАО «Белагропромбанк» г.Минск БИК BAPBBY2X УНП 500018602
Няхай Бог багаславіць кожнага з вас за вашу шчодрасць і клопат пра нашую святыню. Няхай ваша любоў да Бога і нашай супольнасці будзе ўзнагароджана нябеснымі дабротамі

Эўхарыстыя з'яўляецца найважнейшым сакрамэнтам у каталіцкай традыцыі, яе сутнасць заключаецца ў пераўтварэнні хлеба і віна ў цела і кроў Хрыста. Даведайцеся, у чым розніца паміж эўхарыстыяй і камуніяй, як часта варта прымаць камунію і якія правілы існуюць у сучасных умовах.
ПЕРШАЕ ПОЎНАЕ АФІЦЫЙНАЕ
РЫМА-КАТАЛІЦКАЕ ВЫДАННЕ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
«НОВАГА ЗАПАВЕТУ» (МІНСК, 2017)
Пераклад кніг Новага Запавету здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Падставай для перакладу паслужылі самыя новыя крытычныя выданні: Novum Testamentum Graece (ed. B. Aland et K. Aland, J. Karavidopoulos, C. Martini, B. Metzger, Stuttgart 199327), Novum Testamentum Graece (ed. B. Aland et K. Aland, J. Karavidopoulos, C. Martini, B. Metzger, Stuttgart 201228).
Кнігі Новага Запавету можна спампаваць у фарматах PDF (універсальны фармат для прагляду і друку), EPUB і MOBI (фарматы для электронных кніг, смартфонаў, планшэтаў) па спасылцы

адключыце гук у ТЭЛЕФОНЕ
фота і відэаздымка ў час імшы ЗАБАРОНЕНА
уваход у пляжным, нядбайным выглядзе ЗАБАРОНЕНЫ
уваход у алкагольным ап’яненні ЗАБАРОНЕНЫ
|
Парафія касцёла Святога Юрыя па стане на 01.02.2025г. - гэта 1524 каталікоў: Варняны-792, Варона-231, вёскі-501. Усяго 752 двары. Парафія касцёла Святога Юрыя ў аг. Варняны - гэта касцёл у аг. Варняны і капліца Святой Філамены ў аг. Варона Варняны касцёл свае прапановы па рабоце сайта Рэлігійная абшчына “Парафія касцёла Святога Юрыя ў аг. Варняны Астравецкага раёна Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь”, а таксама інфарамцыю на сайт можна дасылаць на адрас varnyany@gmail.com варняны
СПАСЫЛКІ:
на сайце Парафія касцёла Святога Юрыя ў аг. Варняны выкарыстоўваецца інфармацыя з сайта catholic.by і grodnensis.by |
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.