Мы шчыра ўдзячны кожнаму за вашу дапамогу і ахвяраванні!
Кожны можа прынесці сваю ахвяру на касцёл святога Юрыя альбо капліцу святой Філамэны. Для гэтага дастаткова перайсці па спасылцы ніжэй, дзе будзе поўная інструкцыя, альбо навесці тэлефон на QR-код і здзейсніць аплату.
Ахвяраваць на касцёл святога Юрыя ў аг. Варняны

Ахвяраваць на капліцу святой Філамены ў аг. Варона

Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.