Святары касцёла

Michael Staniszewski

пробашч, з 1805 дзекан

1789(?)-1809

Sliwowski Antonius

Куратар

1836-?

Wiertuszynski Hieronymus

Часова выконваючы абавязкі адміністратара

1866(?)-1869?

Войсят Бонавентура

Дзекан

1870-1875

Контрымович Иоанн

Дзекан

1875-1878

Шилейко Иаковъ

Вікарый

1875-?

Michael Glenbocki

Дзекан

1878-1905

Ignatius Branicki

Вікарый

1903-1905

Thaddaeus Zahorski

Дзекан

1905-1906

Paulus Obolewicz

Вікарый

1906(1905?)-?

Miecislaus Petrzykowski

Вікарый

1906-?

Josephus Szolkowski

Дзекан

1909-1920

Nieniewski Antonius

Выконваючы абавязкі дзекана

1920-1930

Pilcicki Wladislaus

Вікарый

1927-1928

Eduardus Muronczyk

Вікарый

1928-?

Joannes –Ladislaus Sielewics

Дзекан

1930-09.12.1942

Julianus Kollb-Sielecki

Вікарый

1930-1937

Kardis Ignatius

Адміністратар капліцы ў Вароне

1937(?)-?

Adamus Baranowski

Вікарый

1937-?

Курпіс-Гарбоўскі Уладзіслаў Вікенцевіч (1944-1950?)

Пікула Здзіслаў (1990-2014)

Звяжынскі Павел (2014-2020)

Захарэўскі Віктар (з 2020)

 

Паважаныя браты і сёстры!

Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.

Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.