КУРПІС-ГАРБОЎСКІ (КУПР-ГАРБОЎСКі) Уладзіслаў
Вікенцевіч [11(ці 14).11.1884, мяст. Янемішкі (Янелішкі)
Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Літва — 9.6.1976],
святар. 3 польскай сялянскай сям’і. Скончыў Віленскую
духоўную семінарыю. Прыняў сакрамэнт святарства
(21.5.1909, Коўна, цяпер Каўнас, Літва). Прызначаны вікарыем
і катэхетам касцёла ў Слоніме Гродзенскай губ., цяпер
райцэнтр Гродзенскай вобл. 3 1911—12 у парафіі Маці Божай
Ружанцовай у в. Солы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер
Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. 3 1915 пробашч парафіі
Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў в. Шэметава Свірскага
дэканата, цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. Пасля наступу
немцаў пераведзены ў Вільню (1918). Працаваў у дзіцячым
доме імя Сэрца Збавіцеля, катэхетам удзвюх гімназіях. 3 1920
зноў у Солах. У ліст. 1939 з-за хваробы выехаў у Вільню.
Праз некалькі тыдняў прызначаны пробашчам і нам. дэкана
ў парафію Унебаўзяцця НПМ у мяст. Тургелі аднайменнага
дэканата, цяпер Літва. Паводле некаторых звестак, з 1944
пробашч і дэкан касцёла св. Мучаніка Юрыя ў в. Варняны
аднайменнага дэканата, цяпер Астравецкі р-н Гродзенскай
вобл. Пасля 1945, калі савецкія ўлады абклалі вялікім
сельскагаспадарчым падаткам духавенства і аднаасобнікаў,
святары былі вымушаныя адмаўляцца ад зямлі. К.-Г. паста-
янна выклікалі ў розныя савецкія органы і сілавыя структуры
«для апрацоўкі». У 1947 ён адмовіўся падпісаць абяцанне не
навучаць моладзь рэлігіі. Адкрыта выказваўся супраць мана-
поліі савецкай дзяржавы і партыі на выхаванне дзяцей. У1947
16 святароў з Варнянскага і Свірскага дэканатаў прынялі
рашэнне аб нерэгістрацыі рэлігійных суполак і касцёлаў. У жн.
1948 К.-Г. запрасілі ў Маладзечанскае ўпраўленне МДБ, дзе ён
падпісаў пратакол, у якім заяўляў, што «бачыць неспрыяльнае
стаўленне ўлады да Касцёла і вялікія перашкоды ў пастырскай
службе ксяндзоў». Вынікам гэтай заявы стала адключэнне
святла ў плябаніі ў Варнянах і абкладанне касцёла падаткам
у 30 тыс. рублёў. Арыштаваны 1.6.1950. Асуджаны асобай
нарадай пры МДБ 29.11.1950 за «правядзенне антысавецкай
агітацыі» да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Цемнікоўскі, потым
Сібірскі лагер МДБ. Вызвалены і рэабілітаваны 27.12.1954.
3 24.11.1956 у Беластоку, Польшча. 3 1957 пробашч парафіі
ў в. Трычуўка (Tryczöwka) Беластоцкага дэканата. Ганаровы
канонік Капітулы Мітрапалітнай у Беластоку. Асабовая справа
К.-Г. № 15887-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.