Дзякуй, Божа, за наш шлях

23 мая, калі ў кожнай школе прагучаў апошні школьны званок для вучняў 9 і 11 класаў, выпускнікі Варнянскай сярэдняй школы, якія налічваюць 51 юнага сэрца, сабраліся ў святыні, каб падзякаваць Богу за ўсе гады навучання. Гэта была не проста ўрачыстасць, а сапраўдны акт падзякі, які злучыў вучняў, іх класных кіраўнікоў, настаўнікаў, бацькоў, дырэктара і завучаў у адзіным духоўным парыве.

Чэрвень – месяц, прысвечаны Сэрцу Езуса
У чэрвені Каталіцкі Касцёл асаблівым чынам ушаноўвае Найсвяцейшае Сэрца Езуса.
Чэрвеньскае набажэнства — гэта пабожная практыка, праз якую мы выяўляем нашую падзяку за тую вялікую любоў, якой нас адорвае Езус Хрыстус. Праз гэтае набажэнства мы жадаем перапрасіць Пана Езуса за ўсе крыўды, якія Ён зносіць ад людзей, калі яны адкідваюць Яго любоў, а асабліва калі абражаецца Найсвяцейшы Сакрамэнт.
Расклад набажэнстваў

Св. Імша:

касцёл Св. Юрыя ў аг. Варняны:

у нядзелю ў 9.00 (PL)

у звычайныя дні: аўт.(PL), чц.(BY),08:00 суб.(PL) у 09.30,

                           пн.(PL), сер.(BY), пт.(BY) у 17.30

капліца Св.Філамены ў аг. Варона:

нядзеля: 09:00

Ружанец: за 30 хвілін да Імшы.

01.06.2026 - успамін св. Юстына, мучаніка. Пачатак чэрвеньскіх набажэнстваў. Сусветны дзень дзіцяці.

03.06.2026 - святых Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў. 

04.06.2026 - урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Варона: 16:30, Варняны: 18:00. Пачатак актавы Божага Цела. Першы чацвер месяца, молімся аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэты дзень кожны католік мае абавязак удзельнічаць у Святой Імшы і паўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.

05.06.2026 - св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка. Першая пятніца месяца, Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Дзень споведзі. 

06.06.2026 - першая субота месяца, перапрашэнне Беззаганнага Сэрца Марыі.

07.06.2026 - Х Звычайная нядзеля. Першая нядзеля месяца. Варона: 09:00. Змена Таямнічак Ружанца. Працэсія ў актаве Божага Цела па вуліцы Садовай аг. Варняны 11:00. Экзарцызмаванне вады, солі, лекаў і алею. Дзень таты (прыносім запіскі за татаў родных, хрослых, апякуючых) Алтарыкі да працэсіі рыхтуюць: 1. Ружа Святога Ружанца Святой Гэлены і Ружа  Святой Маці Божай Вастрабрамскай; 2. Ружа Святой Філамены і Ружа Святога Андрэя Баболі; 3. Таварства Маці Божай Апякункі добрай смерці і Вяночак Міласэрнасці Божай; 4. Ружа Святой Ганны і Ружа Святога Ружанца Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус.

малітоўныя Інтэнцыі на чэрвень: Паўсюдная: Молімся, каб спорт быў інструментам міру, сустрэчы і дыялогу паміж культурамі і нацыямі і каб ён спрыяў развіццю такіх каштоўнасцяў, як павага, салідарнасць і асобасны рост. Дыяцэзіяльная: Молімся за кіраўніцтв і дзяржаўных служачых нашай краіны, каб, надзеленыя духам служэння і адказнасці, клапаціліся пра супольнае дабро, захаванне маральнага ладу і справядлівасці на нашай Бацькаўшчыне.

з   01 яэрвеня па 06 чэрвеня 2026 касцёл і прылягаючую тэрыторыю прыбіраюць: Варняны вул. Прамысловая: Александровіч, Радзевіч, Блашкевіч, вул. Садовая №22 Букель.

Дарагія браты і сёстры! У нашым касцёле цяпер ідуць будаўнічыя работы, і таму неабходна кожны дзень прыбіраць смецце. Гэта важна, каб на наступны дзень вернікі маглі прыйсці на малітву ў чысты касцёл. На жаль, у нас няма штатных супрацоўнікаў, і ніхто не атрымлівае зарплату за ўтрыманне святыні. Гэта наша агульная справа — падтрымліваць касцёл у чысціні. Мы просім усіх, не толькі дзяжурных, але і кожнага, хто мае магчымасць, прыйсці і дапамагчы. Неабходна своечасова касіць траву на тэрыторыі. Ваша дапамога вельмі важная і будзе высока ацэнена! Дзякуем вам за вашую падтрымку і ўдзел! Няхай Бог благаславіць вас!

з   01 чэрвеня па 07 чэрвеня 2026 дзяжурная ў касцёле – Валянціна Лось

У Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе перэгрынацыя абраза Маці Божай Міласэрнасці

З 18 красавіка па 16 лістапада ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі будзе праходзіць перэгрынацыя абраза Маці Божай Міласэрнасці. Нагодай да гэтага з’яўляецца 35-я гадавіна з часу адраджэння структур Каталіцкага Касцёла на Беларусі і заснавання Гродзенскай дыяцэзіі.

Перэгрынацыя пачнецца Імшой у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя, якая адбудзецца 18 красавіка ў 12.00. Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае духавенства і свецкіх вернікаў на гэтую літургію, на якой будуць дзякаваць Богу за 35 гадоў існавання дыяцэзіі.

Праграма перэгрынацыі абраза па Астравецкаму дэканату: 28 чэрвеня – 12 ліпеня: Астравецкі дэканат

Асобна будзе паведамленне аб знаходжанні абраза Маці Божай Міласэрнасці ў касцёле святога Юрыя ў Варнянах і капліцы Святой Філамены ў Вароне.

Хроніка Варнянскай парафіі — як споведзь стагоддзяў

Сярод пажаўцелых старонак архіўных кніг, дзе час пакінуў свой ціхі пыл, паўстае гісторыя Варнянскай парафіі — няпэўная, фрагментарная, але жывучая, як малітва, што не згасае праз стагоддзі. Ад першых сціплых згадкаў у 1789 годзе да апошняга запісу перад бурай 1939‑га — гэта аповед пра святыню, якая выстаяла ў нягодах, і пра людзей, чыя вера трымала яе, калі маўчалі дакументы і змяняліся эпохі.

ахвяраваць

Дрэс-код для вопраткі і паводзінаў

Ідучы ў касцёл, мы ідзём на больш сур’ёзнае спатканне, чым футбол і тэатр, мы ідзём на спатканне з Богам, са Стваральнікам усяго сусвету.

Як мужчынам, так і жанчынам і дзецям забараняецца прыходзіць у касцёл у шортах.

Что такое счастье для священника?

Калі, як не на Божае Нараджэнне, спаўняюцца ўсе мары і жаданні? Але ёсць тыя, для каго гэтае свята значна больш важнае за любыя асабістыя падзеі. Гэта святары, якія кожны дзень аддаюць сябе на служэнне Богу і вернікам.

Героем праекта «Добрыя людзі» стаў ксёндз Віктар Захарэўскі, пробашч касцёла св. Юрыя ў аграгарадку Варняны. За 150 кіламетраў ад сталіцы ён стварыў сапраўды ўнікальную і натхняльную атмасферу ў сваёй парафіі. Тут, далёка ад гарадской мітусні, вернікі знаходзяць спакой, мір і моц Божага благаслаўлення.

Касцёл
Ружанец – «вянок ружаў»

Ружанец — гэта «вянок ружаў», сплецены з найлепшых малітваў, як «Ойча наш», якой навучыў нас сам Пан Езус, і «Вітай, Марыя», якою віталі Марыю Божы пасланец Арханёл Габрыэль і святая Альжбета, маці Яна Хрысціцеля, якія разам ствараюць падвойную малітву — малітву сэрца і розуму, разважання і вусную малітву.

Малітва на ружанцы дапамагае разважаць над таямніцамі жыцця Езуса і Марыі, умацоўваючы веру і духоўную сувязь з Богам.

У чым заключаецца шлях звычайнага чалавека да святасці?

Для чаго чалавек нараджаецца на свет? Для чаго мы жывем? Уся гісторыя чалавецтва — гэта няспынны пошук адказу на гэтыя фундаментальныя пытанні. Кожны разумее, што ад адказу на пытанне пра сэнс (мэту) жыцця залежаць усе іншыя адказы, планы, дзеянні асобы. Чым больш выразна мы разумеем сэнс нейкай справы, тым больш яна нас матывуе

Рамонт касцёла

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце,

Мы з вялікай удзячнасцю зварочваемся да вас, каб падзякаваць за вашу шчодрасць і любоў да нашай святыні. Дзякуючы вашым ахвяраванням, у 2020 годзе пачаўся рамонт нашага касцёла. Былі адрэстаўрыраваны ўсе фігуркі Святых, ачышчаны і пафарбаваны дах, ачышчана дарожная плітка вакол касцёла і вонкавыя сцены. Таксама былі заменены дзверы ў закрыстую і часткова адрамантавана электрычнасць.

З 26 красавіка 2021 года мы пачалі ўнутраныя працы: замена падлогі каля алтара і самога алтара, рамонт вонкавых сцен у капліцы Варона. На працягу 2022 года адрамантавана ўнутры капліца Св. Філамены ў Вароне і зроблены рамонт фасаду касцёла Св. Юрыя ў Варнянах.

Аднак наш касцёл усё яшчэ мае патрэбу ў далейшых рамонтных працах, асабліва ў рамонце ўнутраных сцен. Мы спадзяёмся на вашу далейшую падтрымку і дапамогу. Жадаючыя ахвяраваць сродкі на рамонт могуць звярнуцца да кс. Віктара або зрабіць ахвяраванні праз банк, пералічыўшы грошы на разліковы рахунак касцёла:рэквізіты тут

Няхай Бог багаславіць кожнага з вас за вашу шчодрасць і клопат пра нашую святыню. Няхай ваша любоў да Бога і нашай супольнасці будзе ўзнагароджана нябеснымі дабротамі

Сутнасць камуніі тлумачыць ксёндз Віктар Захарэўскі

Эўхарыстыя з'яўляецца найважнейшым сакрамэнтам у каталіцкай традыцыі, яе сутнасць заключаецца ў пераўтварэнні хлеба і віна ў цела і кроў Хрыста. Даведайцеся, у чым розніца паміж эўхарыстыяй і камуніяй, як часта варта прымаць камунію і якія правілы існуюць у сучасных умовах.

З гісторыі касцёла
Святое Пісанне

ПЕРШАЕ ПОЎНАЕ АФІЦЫЙНАЕ
РЫМА-КАТАЛІЦКАЕ ВЫДАННЕ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
«НОВАГА ЗАПАВЕТУ» (МІНСК, 2017)

Пераклад кніг Новага Запавету здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Падставай для перакладу паслужылі самыя новыя крытычныя выданні: Novum Testamentum Graece (ed. B. Aland et K. Aland, J. Karavidopoulos, C. Martini, B. Metzger, Stuttgart 199327), Novum Testamentum Graece (ed. B. Aland et K. Aland, J. Karavidopoulos, C. Martini, B. Metzger, Stuttgart 201228).

Кнігі Новага Запавету можна спампаваць у фарматах PDF (універсальны фармат для прагляду і друку), EPUB і MOBI (фарматы для электронных кніг, смартфонаў, планшэтаў) па спасылцы

Літургічны каляндар
Расклад катэхэзаў
Правілы паводзінаў у Касцёле

адключыце гук у ТЭЛЕФОНЕ

фота і відэаздымка ў час імшы ЗАБАРОНЕНА

уваход у пляжным, нядбайным выглядзе ЗАБАРОНЕНЫ

уваход у алкагольным ап’яненні ЗАБАРОНЕНЫ

Шукай нас тут:

Парафія касцёла Святога Юрыя ў аг. Варняны.

Парафія касцёла Святога Юрыя па стане на 01.03.2026г. - гэта 1546 каталікоў, з іх 312 дзяцей. Усяго 720 двароў.

Парафія касцёла Святога Юрыя ў  аг. Варняны - гэта касцёл у аг. Варняны і капліца Святой Філамены ў аг. Варона

Варняны касцёл

свае прапановы па рабоце сайта Рэлігійная абшчына “Парафія касцёла Святога Юрыя  ў  аг. Варняны Астравецкага раёна Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь”, а таксама інфарамцыю на сайт можна дасылаць на адрас varnyany@gmail.com

варняны


СПАСЫЛКІ:

catholic.by           


на сайце Парафія касцёла Святога Юрыя ў  аг. Варняны  выкарыстоўваецца інфармацыя з сайта catholic.by і grodnensis.by

Паважаныя браты і сёстры!

Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.

Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.