

З 18 красавіка па 16 лістапада ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі будзе праходзіць перэгрынацыя абраза Маці Божай Міласэрнасці. Нагодай да гэтага з’яўляецца 35-я гадавіна з часу адраджэння структур Каталіцкага Касцёла на Беларусі і заснавання Гродзенскай дыяцэзіі.
Перэгрынацыя пачнецца Імшой у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя, якая адбудзецца 18 красавіка ў 12.00. Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае духавенства і свецкіх вернікаў на гэтую літургію, на якой будуць дзякаваць Богу за 35 гадоў існавання дыяцэзіі.
Праграма перэгрынацыі абраза па Астравецкаму дэканату: 28 чэрвеня – 12 ліпеня: Астравецкі дэканат
Асобна будзе паведамленне аб знаходжанні абраза Маці Божай Міласэрнасці ў касцёле святога Юрыя ў Варнянах і капліцы Святой Філамены ў Вароне.
Св. Імша:
касцёл Св. Юрыя ў аг. Варняны:
у нядзелі ў 9.00 (PL), 13.00 (BY);
у звычайныя дні: аўт.(PL), чц.(BY), суб.(PL) у 9.30,
пн.(PL), сер.(BY), пт.(BY) у 17.30
капліца Св.Філамены ў аг. Варона:
у нядзелі: 11.15
Ружанец: за 30 хвілін да Імшы.
Май - месяц, калі Марыя расчыняе акно Божай ласкі. Запрашаем кожны дзень на маёвыя набажэнствы. пн.,ср.,пт 18:00, аўт, чц. 08:00, суб. 09:30
13.05.2026 - успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы, Варняны 17:30, Варона: 08:00
11.05-13.05 Крыжовыя дні.
12.05.2026 - Св.Імша, Варона 17:00
17.05.2026 - урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Урачыстасць абавязковая. Варона:16:00, Варняны: 18:00
15.05.2026 - першы дзень Навэнны да Духа Святога.
16.05.2026 - успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка
10.05.2026 - VII Велікодная нядзеля. Варняны: 09:00, 13:00. Варона: 11:15. Збор ахвяраванняў на патрэбы Гродзенскай Дыяцэзіі.
малітоўныя Інтэнцыі на май: паўсюдная: Молімся, каб усе – ад буйных вытворцаў да дробных спажыўцоў – пазбягалі псавання прадуктаў харчавання і імкнуліся забяспечыць кожнаму доступ для якаснай ежы. Дыяцэзіяльная: Молімся за святароў і кансэкраваных асоб, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, каб яны старанна і верна ішлі шляхам, які выбраў для іх Хрыстос.
з 11 мая па 16 мая 2026 касцёл і прылягаючую тэрыторыю прыбіраюць: Варняны вул. Савецкая № 78 Масейка, №85 Радкевіч, №84 Штура, №89 Масойць, а таксама тыя, хто не з'явіўся ў свой час: №70 Кяжун, №83а/2 Навашынскія, №83а/3 Дзенюш.
Дарагія браты і сёстры! Наш касцёл — гэта месца, дзе мы разам сустракаемся з Богам, дзе набываем супакой і падтрымку. У гэты час мы знаходзімся ў працэсе будаўнічых работ, якія патрабуюць нашай увагі і клопату. Запрашаем кожнага з вас прыняць удзел у падтрымцы нашай святыні! Нам неабходна ваша дапамога ў розных аспектах будаўніцтва: ад прыбірання тэрыторыі да выканання лёгкіх будаўнічых задач. Кожны з нас можа ўнесці свой уклад у стварэнне прыгожага і ўтульнага асяроддзя для нашай супольнасці. Наша праца — гэта не толькі фізічны ўклад, але і малітва за наш касцёл і ўсіх, хто ў ім знаходзіцца. Давайце разам зробім наш дом яшчэ больш утульным і прывабным для ўсіх вернікаў. Шчыра дзякуем тым, хто ўжо далучыўся да гэтага важнага справы. Няхай Езус Хрыстус благаславіць вас, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахіне сваёй апекай. Чакаем усіх ахвотных дапамагчы нам у гэтых будаўнічых працах! Дзякуй вам за вашу падтрымку і ўдзел!
з 11 мая па 17 мая 2026 дзяжурная ў касцёле – Тарэза Ляховіч


Сярод пажаўцелых старонак архіўных кніг, дзе час пакінуў свой ціхі пыл, паўстае гісторыя Варнянскай парафіі — няпэўная, фрагментарная, але жывучая, як малітва, што не згасае праз стагоддзі. Ад першых сціплых згадкаў у 1789 годзе да апошняга запісу перад бурай 1939‑га — гэта аповед пра святыню, якая выстаяла ў нягодах, і пра людзей, чыя вера трымала яе, калі маўчалі дакументы і змяняліся эпохі.

Як мужчынам, так і жанчынам і дзецям забараняецца прыходзіць у касцёл у шортах.

Калі, як не на Божае Нараджэнне, спаўняюцца ўсе мары і жаданні? Але ёсць тыя, для каго гэтае свята значна больш важнае за любыя асабістыя падзеі. Гэта святары, якія кожны дзень аддаюць сябе на служэнне Богу і вернікам.
Героем праекта «Добрыя людзі» стаў ксёндз Віктар Захарэўскі, пробашч касцёла св. Юрыя ў аграгарадку Варняны. За 150 кіламетраў ад сталіцы ён стварыў сапраўды ўнікальную і натхняльную атмасферу ў сваёй парафіі. Тут, далёка ад гарадской мітусні, вернікі знаходзяць спакой, мір і моц Божага благаслаўлення.

Ружанец — гэта «вянок ружаў», сплецены з найлепшых малітваў, як «Ойча наш», якой навучыў нас сам Пан Езус, і «Вітай, Марыя», якою віталі Марыю Божы пасланец Арханёл Габрыэль і святая Альжбета, маці Яна Хрысціцеля, якія разам ствараюць падвойную малітву — малітву сэрца і розуму, разважання і вусную малітву.
Малітва на ружанцы дапамагае разважаць над таямніцамі жыцця Езуса і Марыі, умацоўваючы веру і духоўную сувязь з Богам.

Для чаго чалавек нараджаецца на свет? Для чаго мы жывем? Уся гісторыя чалавецтва — гэта няспынны пошук адказу на гэтыя фундаментальныя пытанні. Кожны разумее, што ад адказу на пытанне пра сэнс (мэту) жыцця залежаць усе іншыя адказы, планы, дзеянні асобы. Чым больш выразна мы разумеем сэнс нейкай справы, тым больш яна нас матывуе

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце,
Мы з вялікай удзячнасцю зварочваемся да вас, каб падзякаваць за вашу шчодрасць і любоў да нашай святыні. Дзякуючы вашым ахвяраванням, у 2020 годзе пачаўся рамонт нашага касцёла. Былі адрэстаўрыраваны ўсе фігуркі Святых, ачышчаны і пафарбаваны дах, ачышчана дарожная плітка вакол касцёла і вонкавыя сцены. Таксама былі заменены дзверы ў закрыстую і часткова адрамантавана электрычнасць.
З 26 красавіка 2021 года мы пачалі ўнутраныя працы: замена падлогі каля алтара і самога алтара, рамонт вонкавых сцен у капліцы Варона. На працягу 2022 года адрамантавана ўнутры капліца Св. Філамены ў Вароне і зроблены рамонт фасаду касцёла Св. Юрыя ў Варнянах.
Аднак наш касцёл усё яшчэ мае патрэбу ў далейшых рамонтных працах, асабліва ў рамонце ўнутраных сцен. Мы спадзяёмся на вашу далейшую падтрымку і дапамогу. Жадаючыя ахвяраваць сродкі на рамонт могуць звярнуцца да кс. Віктара або зрабіць ахвяраванні праз банк, пералічыўшы грошы на разліковы рахунак касцёла:рэквізіты тут
Няхай Бог багаславіць кожнага з вас за вашу шчодрасць і клопат пра нашую святыню. Няхай ваша любоў да Бога і нашай супольнасці будзе ўзнагароджана нябеснымі дабротамі

Эўхарыстыя з'яўляецца найважнейшым сакрамэнтам у каталіцкай традыцыі, яе сутнасць заключаецца ў пераўтварэнні хлеба і віна ў цела і кроў Хрыста. Даведайцеся, у чым розніца паміж эўхарыстыяй і камуніяй, як часта варта прымаць камунію і якія правілы існуюць у сучасных умовах.
ПЕРШАЕ ПОЎНАЕ АФІЦЫЙНАЕ
РЫМА-КАТАЛІЦКАЕ ВЫДАННЕ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
«НОВАГА ЗАПАВЕТУ» (МІНСК, 2017)
Пераклад кніг Новага Запавету здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Падставай для перакладу паслужылі самыя новыя крытычныя выданні: Novum Testamentum Graece (ed. B. Aland et K. Aland, J. Karavidopoulos, C. Martini, B. Metzger, Stuttgart 199327), Novum Testamentum Graece (ed. B. Aland et K. Aland, J. Karavidopoulos, C. Martini, B. Metzger, Stuttgart 201228).
Кнігі Новага Запавету можна спампаваць у фарматах PDF (універсальны фармат для прагляду і друку), EPUB і MOBI (фарматы для электронных кніг, смартфонаў, планшэтаў) па спасылцы

адключыце гук у ТЭЛЕФОНЕ
фота і відэаздымка ў час імшы ЗАБАРОНЕНА
уваход у пляжным, нядбайным выглядзе ЗАБАРОНЕНЫ
уваход у алкагольным ап’яненні ЗАБАРОНЕНЫ
Парафія касцёла Святога Юрыя па стане на 01.03.2026г. - гэта 1546 каталікоў, з іх 312 дзяцей. Усяго 720 двароў. Парафія касцёла Святога Юрыя ў аг. Варняны - гэта касцёл у аг. Варняны і капліца Святой Філамены ў аг. Варона Варняны касцёл свае прапановы па рабоце сайта Рэлігійная абшчына “Парафія касцёла Святога Юрыя ў аг. Варняны Астравецкага раёна Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь”, а таксама інфарамцыю на сайт можна дасылаць на адрас varnyany@gmail.com варняны СПАСЫЛКІ: на сайце Парафія касцёла Святога Юрыя ў аг. Варняны выкарыстоўваецца інфармацыя з сайта catholic.by і grodnensis.by |
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.