Месяц май у Каталіцкім Касцёле прысвечаны Маці Божай. У гэтым месяцы ў святынях, а таксама каля прыдарожных каплічак і крыжоў па традыцыі праводзяцца адмысловыя маёвыя набажэнствы.
26.05.2024 - Урачыстаць Найсвяцейшай Тройцы, Першая святая Камунія. Варняны: 09:00
з 22 красавіка па 27 красавіка 2024 касцёл і прылягаючую тэрыторыю прыбіраюць: аг. Варняны вул. Савецкая №175/1 Марцулевіч, №175/2 Юркойць, №177/2 Кіндзер, вул.Маладзёжная №1 Русецкія, а таксама тыя, хто не з'явіўся ў свой час: №169/1 Петрык, №171/1 Бабойць. (Звяртаем увагу на неабходнасць уборкі як унутры, так і звонку. Неабходна скошваць і прыбіраць траву, палоць кветкі на працягу ўсяго тыдня)
5 красавіка 2024 года, Яго Святасць Папа Францішак прызначыў ксяндза каноніка Уладзіміра Гуляя, да гэтага часу пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў горадзе Ліда Гродзенскай дыяцэзіі і Біскупскага вікарыя душпастырства для Лідскага рэгіёна, біскупам каад’ютарам гэтай жа Дыяцэзіі.
Вышэйзгаданае рашэнне было апублікавана 5 красавіка 2024 года, у Рыме ў 12.00. Апостальская нунцыятура віншуе новага біскупа каад’ютара з новай касцёльнай пасадай у Гродзенскай дыяцэзіі і даручае яго біскупскае служэнне Беззаганнай Маці Божай.
паводле сайта https://catholic.by
Парафія касцёла мае патрэбу ў зборы грашовых сродкаў на правядзенне рамонтных работ у касцёле (Варняны). Жадаючыя зрабіць ахвяраванне могуць звязацца з ксяндзом Віктарам (тэл.:80293181073, 80292662604) альбо асабіста звярнуцца ў закрыстыю. Таксама можна зрабіць ахвяраванні праз банк, паралічыўшы грошы на разліковы рахунак касцёла: Религиозная община "Приход костела Святого Георгия в д.
Ворняны Островецкого района Гродненской епархии Римско-католической Церкви в Республике Беларусь"
расч/счет BY26BAPB30159395700100000000 в ОАО «Белагропромбанк» г.Минск БИК BAPBBY2X УНП 500018602
ПЕРШАЕ ПОЎНАЕ АФІЦЫЙНАЕ
РЫМА-КАТАЛІЦКАЕ ВЫДАННЕ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
«НОВАГА ЗАПАВЕТУ» (МІНСК, 2017)
Пераклад кніг Новага Запавету здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Падставай для перакладу паслужылі самыя новыя крытычныя выданні: Novum Testamentum Graece (ed. B. Aland et K. Aland, J. Karavidopoulos, C. Martini, B. Metzger, Stuttgart 199327), Novum Testamentum Graece (ed. B. Aland et K. Aland, J. Karavidopoulos, C. Martini, B. Metzger, Stuttgart 201228).
Кнігі Новага Запавету можна спампаваць у фарматах PDF (універсальны фармат для прагляду і друку), EPUB і MOBI (фарматы для электронных кніг, смартфонаў, планшэтаў) па спасылцы
адключыце гук у ТЭЛЕФОНЕ
фота і відэаздымка ў час імшы ЗАБАРОНЕНА
уваход у пляжным, нядбайным выглядзе ЗАБАРОНЕНЫ
уваход у алкагольным ап’яненні ЗАБАРОНЕНЫ
Парафія касцёла Святога Георгія (Юрыя) па стане на 01.02.2024г. - гэта 1525 каталікоў: Варняны-816, Варона-228, вёскі-482. Усяго 760 двароў. Парафія касцёла Святога Георгія (Юрыя) ў аг. Варняны - гэта касцёл у аг. Варняны і капліца Святой Філамены ў аг. Варона Варняны касцёл свае прапановы па рабоце сайта Рэлігійная абшчына “Парафія касцёла Святога Георгія (Юрыя) ў аг. Варняны Астравецкага раёна Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла Рэспублікі Беларусь”, а таксама інфарамцыю на сайт можна дасылаць на адрас varnyany@gmail.com варняны СПАСЫЛКІ: на сайце Парафія касцёла Святога Георгія (Юрыя) ў аг. Варняны выкарыстоўваецца інфармацыя з сайта catholic.by і grodnensis.by |
Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.