Адведванне хворых

30. 03. 2025

31.03.2025 (панядзелак) з 09:00

Варона, Кулішкі, Сыманэлі, Беразоўка

01.04.2025 (аўторак) з 11:00

Варняны: вул.Садовая, Новая, Зялёная, зав. Зялёны, вул. Інтэрнацкая, Школьная, Постраша, Страіцельная, Савецкая, Цвяточная, Савецкая

02.04.2025 (серада) з 09:00

Варняны: вул. Савецкая (Н.вёска), Кастрычніцкая, 8 Сакавіка, Камсамольская, Савецкая

Філіпаны, Керняны, Чыжоўшчызна

03.04.2025 (чацвер) з 11:00

Бабраўнікі, Газа, Загазь, Больнікі

04.04.2025 (пятніца) з 09:00

Карвэлі, Дубнікі, Хралы, Юрчуны, Грышкойці, Фальваркі

Паважаныя браты і сёстры!

Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.

Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.