29 студзеня, завяршыліся душпастарскія візіты.
Паважаныя парафіяне!
Звяртаюся да вас з удзячнасцю і сардэчнай падзякай за падтрымку і гасціннасць падчас маіх душпастарскіх візітаў. Вашы шчырыя сэрцы, адкрытыя для Божай любові, сталі прыкладам таго, як важна заставацца адзінымі ў веры. Дзякую вам, дарагія парафіяне, за нязломнае духоўнае жыццё, за сумесныя малітвы, за шчырыя размовы, падтрымку. Асобную падзяку выказваю за пачастункі і цёплы прыём, які вы мне аказалі. Ваша гасціннасць і клопат стварылі сапраўдны дух любові і братэрства. Таксама вялікая падзяка для мясцовых арганізацый і ўстаноў за запрашэнне. Вельмі цешуся, што вы імкнецеся на сваіх месцах працы жыць з Богам і дзеля Яго праслаўлення. Былі паблагаслаўлены наступныя арганізацыі:
• Варнянскі сельскі Савет
• Варнянская сярэдняя школа і дзіцячы сад
• Сацыяльна-педагагічны цэнтр
• Варнянская амбулаторыя,
• Варнянская аптэка
• Варонскі ФАП
• Пост РАНС у Варнянах
• Дзіцячая школа мастацтваў
• Бібліятэка-клуб
• Магазіны: "Камод", "ТвойБуд", "Мечта", "Мікс", "Наіна"
Ваша падтрымка і супрацоўніцтва дазволілі ажыццявіць душпастарскія візіты на належным узроўні. Дзякую за шчырыя клопаты і адказнасць у арганізацыі сустрэч.
Адчувалася, што вашы дзеянні прасякнуты бласлаўлёным духам любові да Бога і бліжняга. Спадзяюся, што шчодрасць і ласка сыдуць на вас і вашы сем’і, а Божае благаслаўленне будзе суправаджаць вас на кожным кроку жыцця.
З удзячнасцю і малітвай, пробашч парафіі Святога Юрыя ў Варнянах, кс. Віктар Захарэўскі.
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.