14.12.2024г. нашу парафію наведалі госці з Міждыяцэзіяльнай Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі

15. 12. 2024

Студэнты першага, прападэўтычнага курса разам са сваім духоўным кіраўніком, кс. Паўлам Скуба, наведалі нашы дзве святыні: парафіяльны касцёл Св. Юрыя ў Варнянах і капліцу св. Філамены ў Вароне.

Наведванне святынь было акрамець надзвычай важнай падзеяй для нашай парафіяльнай супольнасці. Іх сустрэў наш пробашч, ксёндз Віктар Захарэўскі. Гэта дало магчымасць абмяняцца думкамі, малітвамі і досведам з будучымі святарамі, а таксама адчуць еднасць і падтрымку ў сваёй веры.

Маладыя семінарысты з вялікай увагай слухалі гісторыі парафіі і дзяліліся ўражаннямі пра навучанне ў семінарыі, абмяркоўваючы значэнне паклікання да святарства.

Жадаем маладым людзям вытрымкі ў вучобе і ў пакліканні да святарства. Няхай іх шлях будзе асветлены Божым святлом, а сэрцы напоўнены любоўю і моцай для выканання вялікай місіі. Няхай іхнія малітвы і вернасць Богу стануць надзейным падмуркам для духоўнага росту і росквіту нашай святыні.

 

Паважаныя браты і сёстры!

Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.

Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.