Бэтлеемскае святло міру - гэта агонь, запалены ад адной з нязгасных лампад у гроце Нараджэння Пана ў Бэтлееме, дзе быў народжаны Езус Хрыстус. Традыцыя распаўсюджвання Бэтлеемскага агню распачалася ў 1986 годзе ў Аўстрыі. І з таго часу праводзіцца кожны год, стаўшы міжнароднай.
Запалены ў гроце агонь спецыяльным авіярэйсам дастаўляюць у Аўстрыю, адкуль ён распаўсюджваецца па свеце. Скаўцкія арганізацыі таксама ўдзельнічаюць у гэтай акцыі ў сваіх краінах, несучы людзям Бэтлеемскае святло.
У Беларусь Бэтлеемскі агонь упершыню прыбыў у 1998 годзе, а з 2008 у ягоным распаўсюджванні ўдзельнічаюць каталіцкія скаўты і скаўткі з Віцебска, Гродна, Жодзіна, Івянца, Мінска, Полацка.
У гэтым годзе ўзброены канфлікт на Блізкім Усходзе першкодзіў даставіць агонь з Бэтлеему і ўпершыню за ўсю гісторыю акцыі будзе распаўсюджвацца Бэтлеемскі агонь, які з мінулага года захоўвалі аўстрыйскія скаўты і скаўткі.
Пасланне міру, якое нясе Бэтлеемскае святло, як заўсёды актуальнае, бо сёння шмат дзе ў свеце неспакойна. І, прымаючы гэты агеньчык, варта ўзгадаць у малітве тых людзей, якія пакутуюць з прычыны розных узброеных канфліктаў, каб хутчэй перамагло дабро і ўсталяваўся мір.
За наступныя выходныя беларускія скаўты наведаюць больш за 140 рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх парафій.
Бэтлеемскі агонь прыбудзе ў нашую парафію 21 снежня ў суботу а 11:40 гадзіне.
У гэтай адказнай місіі скаўты просяць аб малітве за мір ва ўсім свеце і таксама аб плённым і бяспечным правядзенні акцыі.
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.