5 кастрычніка ў касцёле святога Юрыя ў Варнянах адбылася ўрачыстасць у гонар Маці Божай Ружанцовай. У гэты ж дзень парафія адзначыла 255-годдзе роднай святыні. Трэба адзначыць, што парафія ў Варнянах нашмат старэйшая, ёй 562 гады. Першы касцёл тут з’явіўся ў 1462 годзе. У 1769 быў пабудаваны мураваны касцёл, у якім вернікі праслаўляюць Бога ўжо 255 год.
У суботні дзень у Варнянах было мнагалюдна. Шматлікія святары, сёстры законныя, вернікі парафіі і госці прыбылі ў гэты дзень сюды, каб разам памаліцца і прыняць удзел у святкаванні значнай падзеі.
На пачатку з прывітальным словам да прысутных звярнуўся пробашч парафіі ксёндз Віктар Захарэўскі, які прадставіў гасцей свята і заахвоціў вернікаў да шчырай супольнай малітвы.
Святочную Эўхарыстыю ўзначаліў Біскуп Эмерыт Аляксандр Кашкевіч, які ў гэты дзень удзяліў 41 верніку парафіі Сакрамэнт Канфірмацыі – сакрамэнт хрысціянскай сталасці. Завяршылася Святая Імша выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманта і ўрачыстай працэсіяй вакол святыні.
Прыемным момантам стала і тое, што ў гэты дзень у парафіі распачаліся Рэнавацыі Святых Місій, для правядзення якіх, як і год назад, да нас прыбылі айцы-рэдэмптарысты Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк. Верым, што дні аднаўлення прынясуць шмат карысці і пазітыву для варнянскіх вернікаў.
Цудоўным падарункам для ўсіх прысутных стала тэатральная пастаноўка, падрыхтаваная сіламі парафіяльнага тэатра на чале з пробашчам кс. Віктарам Захарэўскім, якая дакранула кожнага да сівой даўніны, бо расказала пра гады стварэння і развіцця касцёла ў Варнянах.
фота тут
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.