Чарговая аўтапілігрымка ў Варнянскай парафіі

28. 07. 2024

          Як і кожнае лета, група вернікаў Варнянскай парафіі на чале з пробашчам ксяндзом Віктарам Захарэўскім 25 ліпеня здзейснілі аўтапілігрымку.

          Традыцыйна пасля ранішняга благаславенства ксяндза Віктара на шчаслівую дарогу ў сваёй роднай святыні аўтапілігрымы вырушылі ў дарогу. На гэты раз маршрут прывёў вернікаў на Валожыншчыну. Але першым пунтам прыпынку стаў санктуарый Маці Божай у Барунах (Ашмянскі дэканат), дзе для варнянскіх парафіян была праведзена Святая Імша.  Кожны з прысутных змог папрасіць заступніцтва у Божай Маці,  якая ўшаноўваецца ў гэтым цудоўным месцы пад тытулам Суцяшальніцы Засмучаных.

          А далей адна за адной былі наведаны святыні Валожыншчыны: касцёл святога Міхала Арханёла ў Багданава, які ўразіў сваёй прыгажосцю і незвычайнай атмасферай; касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Вішнява, у якім, дарэчы, наш пробашч ксёндз Віктар некалі быў ахрышчаны, касцёл святога Іосіфа ў Валожыне – велічны белакаменны храм, размешчаны ў самым цэнтры горада,  касцёл святога Юрыя ў Першаях, дзе мы пачулі цікавую гісторыю святыні і мястэчка; касцёлы святога Міхала Арханёла і святога Аляксея ў Івянцы, дзе служаць айцы-францішкане; а таксама касцёл святых Пятра і Паўла ў вёсцы Камень, дзе мясцовы пробашч ксёндз Уладзіслаў правёў з намі цікавую размову, падзяліўся рэцэптам шчаслівага чалавека, а ўсе прысутныя былі ўражаны   незвычайнай прыгажосцю навокал святыні. Акрамя гэтага, наведалі месца мучаніцкай смерці благаслаўлёных францішканаў Ахілеса Пухалы і Германа Стэмпеня ў Баравікоўшчыне, дзе памаліліся аб іх заступніцтве.

          Усе наведаныя ў гэты дзень мясціны ўразілі сваёй прыгажосцю, незвычайнай таямнічасцю, бо кожная святыня адметная, яскравая і непаўторная. Дзякуем ксяндзу Паўлу Паўлюкевічу з Барунаў за праведзеную Імшу Святую, усім святарам, якія сустрэліся на нашым шляху ў гэты дзень за цудоўна праведзеныя экскурсіі, цікавыя аповеды, увагу і благаслаўленне на прадаўжэнне шляху.

           Асаблівую падзяку складаем ад імя вернікаў пробашчу Варнянскай парафіі ксяндзу Віктару Захарэўскаму за арганізацыю паездкі, за клопат пра наша духоўнае развіццё, за аповеды, якімі суправаджаў усю дарогу, бо амаль усе гэтыя месцы добра вядомыя яму з дзяцінства.

          Аўтапілігрымка завершана, а ўражанні ад яе застануцца на ўсё жыццё, бо Бог заўжды з намі быў, ёсць і будзе.

 

фота

відэа

Паважаныя браты і сёстры!

Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.

Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.