Вернікі з Варнянскай парафіі наведалі помнік на месцы гібелі Пяршайскіх ксяндзоў

26. 07. 2024

Наваколлі вёскі Баравікоўшчына сапраўды багатыя баравікамі, але сёння яна больш за ўсё вядомая не гэтым. Падчас карнай аперацыі "Герман", у Налібоцкай пушчы і ваколіцах, у адказ на антынацысцкае паўстанне ў Івянцы, 19-20 чэрвеня 1943 года, нацысты спалілі некалькі дзясяткаў вёсак. Забілі, або сагналі ў Германію, дзясяткі тысяч мірных жыхароў. Замучылі і забілі ксяндзоў з каменю, Налібок, Дзераўнога, Пяршаяў.

19 ліпеня 1943 года, на сенавале каля ўскраіны вёскі Баравікоўшчына, нацысцкія карнікі пасля жорсткіх катаванняў забілі, а потым падпалілі целы Пяршайскіх ксяндзоў, айцоў Ахілеса Пухала і Германа Стэмпеня. Ім было па 32 гады. Святары добраахвотна далучыліся да парафіянаў, сагнаных з Пяршаяў, для масавага спалення. Каля вёскі Баравікоўшчына ксяндзы ўступілі ў перамовы з карнікамі. Цаною сваіх жыццяў яны выратавалі вернікаў і ўсіх першайцаў, якім карнікі замянілі смерць на прымусовыя працы ў Мінску.

Паважаныя браты і сёстры!

Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.

Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.