На працягу тыдня група дзяцей з Варнянскай парафіі праводзіла канікулы з Богам у Навагрудку. Штодзённыя малітвы, гульні на свежым паветры, экскурсіі, новыя знаёмствы – усё пакінула незабыўны след у сэрцах юных вернікаў. Пра гэта сведчаць шчырыя словы падзякі з вуснаў дзяцей усім тым, хто быў з імі побач:
Мы шчыра ўдзячны за праведзены час
У Навагрудку цудоўным у вас.
Вы нас дагладалі, маліліся з намі,
Нам крута было кожны дзень разам з вамі!
Вялікі вам дзякуй ад варнянскіх дзяцей,
Жадаем здароўя, спаўнення надзей.
Мы дружна гаворым, упэўнена, хорам:
Найлепш правадзіць канікулы з Богам!
Сваімі ўражаннямі пра адпачынак падзяліліся некаторыя дзеці:
Керна Дзмітрый: Правесці канікулы з Богам і са сваімі сябрамі – гэта здорава! Гэта былі незабыўныя дні. Вольнага часу ў нас амаль не было. Кожны дзень пачыналі і заканчвалі малітвай, хадзілі на Святую Імшу, каб разам праславіць Бога. Для нас былі арганізаваны конкурсы, гульні і экскурсіі. Калі прадаставіцца магчымасць, абавязкова пабываю ў Навагрудку яшчэ раз. Вялікая ўдзячнасць нашаму ксяндзу Віктару за гэты тыдзень, праведзены ў цудоўным месцы з Богам і дабром.
Валэйка Ян: Мне вельмі спадабалася ў Навагрудку ў сёстраў. Час прайшоў непрыкметна і хутка – сумаваць па доме не было калі. Удзячны нашаму пробашчу за арганізацыю паездкі. З задавальненнем паеду яшчэ і яшчэ ў гэта дзіўнае месца.
Мятлеўскі Мікіта: Мне таксама вельмі спадабалася. Сёстры смачна нас кармілі, вадзілі на экскурсіі, бавілі з намі час карысна і цікава. Удзячны ўсім, хто меў дачыненне да гэтай паездкі.
Ашоўская Марта: Канікулы з Богам мне вельмі спадабаліся. На падобны адпачынак ездзіла не першы раз і ніколькі не шкадую. Вялікі дзякуй ксяндзу Віктару за арганізацыю нашага адпачынку, а сёстрам Мірыям і Вергініі за цёплы прыём.
Альшэўская Ангеліна: Скажу коратка: усё было супер! Добрыя сёстры, вясёлыя гульні, цікавыя экскурсіі! Усім вялікі дзякуй!
Кармаза Эрнест: Усё вельмі спадабалася, асабліва сёстры, якія за намі даглядалі, смачна кармілі, хваляваліся як за сваіх родных. Яны арганізавалі цікавыя мерапрыемствы для нас. Там я сустрэў свій дзень нараджэння, які не забуду ніколі. Дзякуй усім за адпачынак.
Сымановіч Васіліна: У Навагрудку была першы раз. Усё прыйшлося даспадобы. Мы з сябрамі добра правялі тыдзень канікул. Аказваецца, канікулы з Богам – гэта зусім не сумна, але вельмі пазнавальна, карысна і цікава.
Кірпа Ягор: Шчыра дзякую ксяндзу Віктару за прапанову паехаць у Навагрудак, бо гэта быў вельмі добра праведзены час для мяне і маіх сяброў.
Масевіч Даніэль і Адрыяна: Нам таксама ўсё спадабалася. Мы з братам добра правялі час, за што дзякуем усім, хто да гэтага прычыніўся.
Лісоўскі Максім: Мне, як і маім сябрам, не хацелася ў апошні дзень адпачынку вяртацца дадому, хацелася застацца там яшчэ крыху. Там незвычайная атмасфера, за што вялікі дзякуй сёстрам і ўсім, хто быў з намі.
Александровіч Ціхан: Усё спадабалася. Сёстры вельмі добрыя – за ўвесь час ні разу не раззлаваліся на нас. Смачна кармілі кожны дзень. Спадабалася кожны дзень маліцца. Хацеў даўжэй там пабыць.
Урбановіч Валерыя: Я ў Навагрудку знаходзілася першы раз, мне вельмі там спадабалася. Сёстры былі добрыя і ўважлівыя да кожнага з нас, за што ім вялікі дзякуй. Таксама ўдзячнасць хачу выказаць ксяндзу Віктару, што арганізаваў для дзяцей сваёй парафіі цудоўны і запамінальны час правядзення.
Клышко Дар’я: А я ездзіла туды другі раз. Са мной былі яшчэ брат і сястра, ім таксама спадабалася. Сёстры Мірыям і Вергінія – проста цуда, яны добрыя, шчырыя і адкрытыя. А яшчэ важатая Ліза Юр’еўна, ёй таксама вялікі дзякуй. Нас смачна кармілі 3 разы на дзень і кожны раз па-рознаму. А асабліва ўдзячна нашаму пробашчу ксяндзу Віктару за тое, што арганізаваў наш адпачынак, а таскама экскурсію ў парк жывёлаў, што знаходзіцца ў Баранавічах.
Ад імя ўсіх бацькоў, чые дзеткі адпачывалі з 30 чэрвеня па 6 ліпеня ў лагеры "Канікулы з Богам" у Навагрудку, звяртаюся са словамі падзякі да ксяндза - пробашча Віктара Захарэўскага.
Паважаны ксёндз Віктар! Дзякуй Вам за духоўнае ўзбагачэнне нашых дзяцей, магчымасць адчуць Божую ласку, любоў, міласэрнасць, узмацненне іх веры ў Бога.
Асобныя словы падзякі за выдатную арганізацыю лагернай змены, экскурсію ў заапарк "Дзіпрыз", арганізацыю ўзаемадзеяння з сёстрамі - назарэтанкамі.
Усё тое,што вы робіце для ўсіх парафіян у цэлым і нашых дзетак у прыватнасці адгукаецца шчырай падзякай, павагай і любоўю ў сэрцах людзей.
Божых Вам ласк і нізкі паклон.
Наталля Александровіч ад імя бацькоў.
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.