26 мая, падчас Урачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, у нашай парафіі адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі. 22 хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі Цела Езуса Хрыста і запрасілі Яго застацца з імі назаўсёды.
Да Першай Камуніі дзеткі рыхтаваліся два гады разам з катэхэткай Марынай Бразевіч.
Напярэдадні дзеці прыступілі да сваёй першай споведзі, каб з чыстым сэрцам прыняць Хрыста.
Падчас святой Імшы пробашч парафіі кс. Віктар Захарэўскі пажадаў дзецям надоўга запомніць гэты момант, калі атрымалі ў дар найвялікшы падарунак: магчымасць спажываць Цела Хрыста, якое дае вечнае жыццё. А таксама заахвоціў бацькоў быць добрым прыкладам для дзяцей у частым карыстанні з сакрамантаў.
Бацькі маленькіх парафіян выказалі глыбокую ўдзячнасць за дар Эўхарыстыі, які здзяйсняецца няспынна праз рукі святара - пробашча кс. Віктара. Словы падзякі былі скіраваны і катэхетцы Марыне за падрыхтоўку дзяцей да гэтай падзеі, любоў, усмешку і прыклад веры, які дзеці атрымліваюць кожны раз, калі прыходзяць у касцёл, а таксама Ілоне за прыгожы спеў, Наталлі за ўпрыгожванне святыні.
Хочацца верыць, што прыняты сакрамэнт стане трывалым фундаментам для дальнейшага духоўнага развіцця юных вернікаў.
З 27 мая у парафіі будзе праходзіць Белы тыдзень для ўзрастання ў веры і ўзмацнення маладых хрысціянаў. Кожны дзень дзяўчаты і хлопчыкі будуць прыходзіць у касцёл з просьбамі і падзякамі, удзельнічаюць у Маёвым набажэнстве, чытаюць Божае слова. Штодня маленькія вернікі будуць атрымоўваць памятныя падарункі (малітоўнікі, пасведчанні, ружанцы, медалікі).
відэа глядзіце на нашым канале - youtube
Больш фота тут
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.