Баль Усіх Святых

30. 10. 2023

29 кастрычніка ўпершыню ў нашай парафіі Святога Юрыя ў Варнянах прайшоў Баль Усіх Святых.
 

Як маленькі, так і вялікі
Можа быць святым,
І таўсцюшка, і худзенькі
Можа быць святым,
Як і я, так і ты
Можаш быць святым.

Менавіта з гэтай песні і пачаўся Баль. Дзеці мелі магчымасць прыйсці на свята ў касцюмах Святых, блізкіх ім па духу, якія служаць добрым прыкладам у жыцці. Якіх толькі Святых не прыйшло на свята?!

Для ўдзельнікаў Балю былі падрыхтаваны катэхэткамі Жаннай і Марынай разнастайныя конкурсы, гульні. Кожны ўдзельнік павінен быў прадставіць свой вобраз святога перад сапраўднымі членамі журы, якое ўзначаліў пробашч ксёндз Віктар. Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі і дыпломы.

Не абышлося і без салодкіх пачастункаў! А які ж Баль без танцаў?
Адным словам, свята ўдалося, час праляцеў зусім непрыкметна!
Дзякуй вялікі нашаму святару, катэхэткам, якія дапамагалі ў правядзенні свята.
Спадзяёмся, што Баль Усіх Святых стане для нашай парафіі добрай традыцыяй.
Памятаем, што святасць перамагае!

Паважаныя браты і сёстры!

Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.

Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.