У аг.Варона Варнянскай парафіі Астравецкага дэканату адзначылі 20-годдзе з дня аднаўлення капліцы Святой Філамены
11 жніўня ў дзень Урачыстасці Святой Філамены, апякункі капліцы ў Вароне, вернікі Варнянскай парафіі разам з духавенствам дэканату сабраліся на Святой Імшы, якую цэлебраваў ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч. Роўна 20 год таму ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў адноўленую капліцу. У савецкія часы капліца была зачынена для вернікаў, яна выкарыстоўвалася як зернясховішча. Дзякуючы намаганням былога пробашча кс. Дзекана Здіслава Пікулы SDB, капліца вярнулася вернікам. На той момант памылкова, а можа ў спешцы, капліцы быў нададзены статус Святога Юрыя, апекуна парафіі. Прайшло 20 год, пробашч парафіі кс. Віктар Захарэўскі разам з вернікамі адшукалі пацверджанне, што менавіта гэтая капліца з першых сваіх дзён мела статус Святой Філамены. І вось 1 ліпеня гэтага года ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч падпісаў Дэкрэт, якім быў вернуты гістарычны статус капліцы ў Вароне.
Сёння ў прысутнасці вернікаў, духавенства дэканату ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу ў новым статусе.
Падчас Св.Імшы ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч зазначыў, што вельмі рады бачыць капліцу, напоўненую вернікамі. А ксёндз Юрый Марціновіч, сакратар біскупа падчас гаміліі адзначыў, што апякунка капліцы, трынаццацігадовая пакутніца Св.Філамена - прыклад чысціні і вернасці Пану Богу. І кожны з нас сёння павінен імнуцца быць падобным да яе. Маленькая дзяўчынка стала вялікім прыкладам вернасці Хрысту і прыпадобнілася свайму Збаўцу не толькі духоўна, але і фізічна, пакутуючы за Свайго Нябеснага Абручніка. Сёння кожны з нас павінен звяртацца да яе заступніцтва, таму што пры пасрэдніцтве св. Філамены здзяйсняюцца дзіўныя цуды.
Святая Імша завяршылася працэсіяй вакол капліцы.
Парафіяне падзякавалі біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу за знойдзены час і цэлебрацыю Імшы, а таксама за прынятае год таму рашэнне аб назначэнні пробашчам парафіі ксяндза Віктара Захарэўскага.
Удзел у Святой Імшы прыняў таксама старшыня Варнянскага сельскага выканаўчага камітэту Аляксандр Вярбовіч, які таксама ў сваім слове падзякаваў усяму духавенству на чале з біскупам Гродзенскім за адраджэнне і захаванне святынь, за духоўнае выхаванне грамадзян.
Ксёндз Віктар Захарэўскі падзякаваў прысутным за супольную малітву, таксама ўсім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы да ўрачыстасці.
больш фота глядзіце тут
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.