23 красавіка ў касцёле ў Варнянах адбудзецца штогадовая Парафіяльная Урачыстасць у гонар Св. Юрыя, галоўнага апекуна парафіі.
У гэты дзень кожны католік нашай парафіі мае абавязак прыняць удзел у Святой Імшы і ўстрымацца ад працы.
Распачнецца Урачыстасць 23.04.2021г. у 10:00 у капліцы Св.Філамены аг. Варона. Прадоўжыцца ў аг. Варняны ў 13:00 з Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. З 14:00 распачнецца Адпустовая Святая Імша з працэсіяй.
Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.