Свята Божай Міласэрнасці было ініцыятывай самога Езуса Хрыста. Упершыню аб устанаўленні гэтага свята Езус сказаў сястры Фаўстыне Кавальскай у 1931 годзе ў Плоцку, калі перадаваў Сваю волю адносна гэтай справы: “Я жадаю, каб было свята Міласэрнасці. Я хачу, каб абраз, які ты напішаш пэндзлем, быў урачыста асвечаны ў першую нядзелю пасля Вялікадня. Гэтая нядзеля павінна стаць святам Міласэрнасці” (Дз. 49).
Гэтае свята – гэта не толькі дзень асаблівага праслаўлення Бога ў таямніцы міласэрнасці, але таксама і час ласкі для ўсіх людзей. “Я прагну, - сказаў Пан Езус, - каб свята міласэрнасці было выратаваннем і прытулкам для ўсіх душаў, і асабліва для бедных грэшнікаў” (Дз. 699).
Веліч гэтага свята вымяраецца выключнасцю абяцанняў, якія з ім звязаў Езус Хрыстус. “Хто ў гэты дзень наблізіцца да Крыніцы Жыцця - сказаў Хрыстус - той заслужыць поўнае адпушчэнне правінаў і караў. У гэты дзень адкрыты глыбіні Маёй міласэрнасці, Я выліваю цэлае мора ласкаў на душы, якія набліжаюцца да крыніцы Маёй міласэрнасці. (...) Няхай ні адна душа не баіцца наблізіцца да Мяне - нават калі яе грахі будуць чырвонымі, як пурпур” (Дз. 699).
Якая ж гэта вялікая ласка: ведаць, што Пан Езус жадае праліць на кожнага з нас агонь Сваёй бязмежнай міласэрнасці! Будзем жа мець адвагу даверыць Богу нашыя самыя таямнічыя просьбы з моцнай верай у тое, што Ён іх споўніць у гэты цудоўны дзень!
Навэнна перад святам Божай Міласэрнасці
Варняны: 09:00 (працэсія), 13:00. Варона: 11:15
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.