Велікапосныя рэкалекцыі

12. 03. 2023

Рэкалекцыі. Іншая назва — духоўныя практыкаванні. Некалькі дзён, асабліва прысвечаных Богу, падчас якіх удзельнікі рэкалекцый прабываюць у малітве, разважаюць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і бліжнімі ды іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця. Дапамогаю ў такіх разважаннях з’яўляецца навучанне, якое выкладаецца ў форме лекцый.

Мэта рэкалекцый - паглыбленне ўнутранага кантакту з Богам і аднаўленне духоўнага жыцця. Яны завяршаюцца споведдзю і прыняццем Камуніі.

З 24 па 26 сакавіка ў нашай парафіі пройдуць Велікапосныя рэкалекцыі, якія правядзе для нас кс. Артур Малафей, пробашч парафіі св. Айца Піо ў Гродне.

24.03.2023г.

Варона: 15:00 - Крыжовы шлях, Святая Імша

Варняны: 17:30 - Крыжовы шлях, Святая Імша

25.03.2023г.

Варона: 12:00 - Святая Імша, споведзь

Варняны: 13:30 - Крыжовы шлях, Святая Імша, споведзь

26.03.2023г.

Варняны: 08:30 - гадзінкі, 09:00 - Святая Імша, 10:00 - Песні Жальбы, 12:30 - Крыжовы шлях з удзелам дзяцей і моладзі, 13:00 - Святая Імша для дзяцей і моладзі, 13:45 - Песні Жальбы

Варона: 11:15 - Святая Імша

Кожны католік мае абавязак прыняць удзел у Велікапосных рэкалекцыях.

Паважаныя браты і сёстры!

Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.

Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.