Шчыра дзякую ўсім за прыём святара падчас душпастырскіх адведзін. Дзякую за вашы размовы, пытанні, дыялогі, пачастункі. За вашы сведчанні хрысціянскай веры. Вельмі шмат было каштоўных прапаноў, заўваг, якія сведчаць аб клопаце пра наш агульны дом – парафіяльную святыню, пра справу жыцця ў адной вялікай сям’і, імя якой – парафія. Дзякуй за ахвяры, якія вы складалі і дзякуючы якім будуць вырашаны многія справы ў жыцці нашай парафіі. Адведзіны ў нашых хатах – гэта таксама для мяне, як пробашча, магчымасць яшчэ раз бліжэй пазнаёміцца з вамі, парадавацца ў вашых радасцях, пасмуткаваць у бедах, разам перажыць з церпячымі іх хваробы, цярпенні, смутак. Асабліва прагну дзякаваць дзецям і моладзі, якія з’яўляюцца сапраўднымі звестунамі Божай радасці. Вы – наша будучыня! Дзякуй таксама змешаным сем’ям у веры, дзе пражываюць католікі і праваслаўныя. І гэтыя сем’і з’яўляюцца асабліва сімвалам экумунізму, бо запрашаюць на асвячэнне свайго дома як каталіцкага святара, так і праваслаўнага. Дзякуй арганізацыям, якія запрасілі асвяціць свае месцы працы: Варонскі ФАП, гандлёвыя аб'екты ў Варнянах (ТвойБуд, Мікс), сацыяльны прытулак у Варнянах, Варнянская школа. Дзякуй усім за адкрытасць, дабрыню, прастату, шчырасць, за адчыненыя дзверы ў вашы дамы. Божа, аддзяч кожнаму!
Малюся таксама і за тых, хто далёка ад Бога, Касцёла, хто зачыніў дзверы сваіх дамоў і сваіх сэрцаў, каб Бог даў ім ласку навяртання.
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.