З 22 па 27 жніўня ў Навагрудку для групы дзяцей з Варнянскай парафіі былі арганізаваны КАНІКУЛЫ З БОГАМ. Яны праходзілі ў доме Сясцёр-Назарэтанак, якія з адкрытым сэрцам і гасціннасцю прынялі нашых юных вернікаў.
Канікулы з Богам – гэта не толькі малітва, а яшчэ і гульні, танцы, спевы, квэсты, віктарыны, добры настрой, знаёмства з новымі сябрамі, незабыўныя ўражанні. І ўсё гэта, дзякуючы Пану Богу, змаглі сустрэць на сваім шляху дзеці і моладзь падчас знаходжання ў Навагрудку. На працягу тыдня праз арганізаваныя мерапрыемствы, дзеі і забавы яны бліжэй пазнавалі Бога, адзін аднаго, а таксама наваколле гэтай мясцовасці з яе прыгожымі помнікамі архітэктуры.
Час канікул праляцеў вельмі хутка. Дзеці вярнуліся ў Варняны, але ў сэрцы кожнага з іх назаўсёды засталіся гэтыя цудоўныя, яркія, насычаныя, напоўненыя цікавымі падзеямі дні. Кожны з іх упэўнена заявіў, што наступныя летнія канікулы яны жадаюць правесці з Богам. Гэта цудоўна, бо Бог заўсёды знаходзіцца блізка і вельмі любіць кожнага з нас. Таму хай не толькі канікулы, але і навучальны год, які вось-вось пачнецца, для іх будзе з Богам.
Дзеці і іх бацькі шчыра дзякуюць усім, дзякуючы каму гэты выезд для пражыцця Канікул з Богам адбыўся.
Вялікая падзяка пробашчу парафіі ксяндзу Віктару Захарэўскаму за арганізацыю паездкі, за прадастаўленую дзецям магчымасць весела і карысна адпачыць, за клопат і нястомнае жаданне выхоўваць дзяцей і моладзь у духу веры, любові, павагі адзін да аднаго, падтрымкі і дружбы; за разуменне і вялікае сэрца, якога хапае на кожнага.
Асаблівая падзяка для тых, хто знаходзіўся на працягу гэтых дзён з дзецьмі ў Навагрудку: Сёстры Мірыям, Віргінія, Марыя-Аксана і іншыя, хто быў побач. Дзякуем за добрую справу, якую Вы робіце, за ласку, цярпенне, мудрасць, уменне дарыць радасць бліжняму, за цікавыя ідэі, смачныя абеды, дабрыню і шчырае жаданне дапамагчы дзецям правесці канікулы з Богам і па-Божаму!!!
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.