Працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Варнян

19. 06. 2022

З нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса ў актаве Божага Цела 19 чэрвеня вернікі прайшлі ў Эўхарыстычнай працэсіі са спевамi і малiтвай па цэнтральнай плошчы Варнян вакол парка. Гэта цудоўная магчымасць падзякаваць Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго.

         Вернікі парафіі падрыхтавалі чатыры алтары, якія сімвалізуюць чатыры бакі свету. Падчас кожнай стацыі манстранцыя з Найсвяцейшым Сакрамэнтам змяшчалася на спецыяльна падрыхтаваных месцах, зачытваўся ўрывак з Евангелля, а  таксама падчас кожнай стацыі прысутным удзялялася благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

         На чале з пробашчам парафіі ксяндзом Віктарам Захарэўскім дзеці, моладзь і старэйшыя людзі аддалі пашану Езусу Хрысту, прасілі аб тым, каб благаславіў кожнага, а таксама запрасілі Яго ў свой дом, у сваё жыццё.

больш фота тут

 

 

Паважаныя браты і сёстры!

Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.

Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.