Адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай

07. 10. 2021

7 кастрычніка ў парафіі св. Юрыя ў Варнянах адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, абраз якой шмат год знаходзіўся ў касцёле.

Урачыстасць распачалася з сумеснай малітвы на ружанцы. Пасля ружанца адбылося завяршэнне навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Штодня на працягу апошніх 9 дзён вернікі парафіі праз малітвы праслаўлялі Найсвяцейшую Панну Марыю Ружанцовую, узносілі да яе просьбы аб здароўі для сваіх сем'яў і дзякавалі Богу за дар Марыі ў сваім жыцці.

Завяршыўшы навэнну, пробашч кс. Віктар Захарэўскі, парафіяне, святары адправіліся на вуліцу, каб разам сустрэць паважанага госця ўрачыстасці - кс. Біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB - дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскага вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.

 

Падчас урачыстасці адбылася гістарычная падзея - былі асвечаны нядаўна адноўленыя ў святыні алтар, амбон, балюстрады, трон. Нагадаем, што 28 кастрычніка 1769 года Марыяна Абрамовіч скончыла будаўніцтва і ўпрыгожанне касцёла, які быў асвечаны ў гэты дзень Віленскім біскупам Тамашам Зяньковічам.

Кс. Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB распавёў пра Марыю - Маці нашу нябесную, да якой мы ўсе павінны штодзённа звяртацца праз малітву і прасіць аб дапамозе; нагадаў усім прысутным, што любімая малітва Маці Божай - Ружанец. 

 

Біскуп прывёў цікавыя звесткі пра малітву на ружанцы, якія сведчаць аб моцы гэтай малітвы і яе цудзе. Парафіяне даведаліся пра акцёра Джэймса Кэвізела, які выканаў роль Езуса Хрыста ў мастацкім фільме "Страсці Хрыстовыя", пра яго адданасць малітве на ружанцы, якая дапамагла яму ўжыцца ў ролю, перажыць кожны момант пакутаў, бічаванняў, укаранавання.  Дзякуючы малітве на ружанцы, Маці Божая вядзе чалавека далей, чым ён можа сабе ўявіць.

Кс. Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB падчас гаміліі распавёў, што кішэня кожнага католіка без ружанца - як кашалёк без грошаў. Таму кожны веруючы чалавек (не важна мужчына гэта або жанчына) павінен у сваёй кішэні мець ружанец, каб у любы момант мець магчымасць яго дастаць і памаліцца.

Пасля Імшы адбылася эўхарыстычная працэсія вакол касцёла.

Затым пробашч парафіі кс. Віктар Захарэўскі выказаў усім удзячнасць за дар супольнай малітвы, а таксама разам з прадстаўнікамі камітэту падзякаваў Біскупу Аляксандру за тое, што знайшоў час завітаць у нашу парафію ў гэты светлы дзень.

Паважаныя браты і сёстры!

Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.

Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.