7 кастрычніка ў парафіі св. Юрыя ў Варнянах адбудзецца адпустовая ўрачыстасць у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, абраз якой шмат год знаходзіўся ў касцёле. Сам абраз быў упрыгожаны золатам і срэбрам.
Аднак у пасляваенны час пасля закрыцця касцёла шматлікія абразы зніклі. Не вярнуўся ў касцёл і абраз НПМ Ружанцовай. Пасля аднаўлення касцёла, намаганнямі былога пробашча Здзіслава Пікулы SDB і ўсіх вернікаў парафіі, на месцы абраза НПМ Ружанцовай была ўстаноўлена фігура НПМ Лурдскай.
Традыцыя нашых продкаў засталася разам з намі. Мы і сёння адзначаем урачыстасць у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.
Урачыстасць адбудзецца 7 кастрычніка ў 18:00 у парафіяльным касцёле: 17:00 - Ружанец, Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, працэсія.
У гэты дзень кожны католік мае абавязак прыняць удзел у Святой Імшы і ўстрымацца ад працы.
Пробашч кс. Віктар Захарэўскі запрашае ўсіх да ўдзелу ў навэнне штодня з 28 верасня. Можна прыносіць у закрыстую свае запіскі, у якіх просім аб здароўі нашым сем'ям, родным. Запіскі будуць зачытвацца штодня падчас навэнны. Удзел у навэнне - падрыхтоўка да ўрачыстасці ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.