Сёння ў аг. Варняны на месцы былой крамы "Родны кут" адбылося афіцыйнае адкрыццё новай крамы "РгоЗапас". Па запрашэнні кіраўніцтва крамы пробашч кс. Віктар Захарэўскі прыняў удзел у адкрыцці крамы, блаславіў яе работнікаў і асвяціў усе памяшканні.
Новае жыццё крамы пачалося з малітвы і благаслаўлення, што не можа не радаваць, бо ўсё наша жыццё павінна суправаджацца Богам.
Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.