Вернікі Варнянскай парафіі на чале з пробашчам кс. Віктарам Захарэўскім прынялі ўдзел у аўтапілігрымцы па святынях Гродзеншчыны. Маршрут уключыў 11 прыпынкаў: касцёл Св. Казіміра ў аг. Усялюб Навагрудскага раёна, касцёл Св. Міхала Арханёла г. Навагрудак, касцёл Перамянення Пана (фара) у Навагрудку, касцёл Сэрца Пана Езуса ў г.п. Наваельня Дзятлаўскага раёна, касцёл Божага Цела ў в. Дварэц Дзятлаўскага раёна, касцёл Свсв. Анёлаў Ахоўнікаў в. Раготна на Дзятлаўшчыне, касцёл Унебаўзяцця НПМ у горадзе Дзятлава, касцёлы св. ап. Андрэя і Беззаганнага Зачацця НПМ ў Слоніме, Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, касцёл Свсв. апап. Пятра і Паўла ў г. Іўе.
Усе наведаныя святыні ўразілі пілігрымаў сваёй прыгажосцю, велічнасцю, цікавай гісторыяй, з якой знаёмілі падчас экскурсій пробашчы кожнай парафіі.
Падчас падарожжа вернікі маліліся,спявалі песні, прынялі ўдзел у Св.Імшы ў касцёле Унебаўзяцця НПМ у горадзе Дзятлава, а таксама пакланіліся Абразу Маці Божай Жыровіцкай.
Пілігрымы ўдзяны пробашчу парафіі кс. Віктару за арганізацыю паездкі па святынях нашай дыяцэзіі.
Спадзяемся, што гэта была не апошняя пілігрымка.
больш фота глядзі тут
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.