7 дзяўчынак і 2 хлопчыкі ўпершыню прынялі Цела Хрыста ў свае чыстыя, поўныя Веры сэрцы.
Да гэтага важнага дня ім дапамагалі рыхтавацца бацькі, пробашч парафіі ксёндз Віктар Захарэўскі і катэхэтка Марына Бразевіч.
Дзеці ў белым убранні ўпершыню прынялі Цела і Кроў Хрыста, што з’яўляецца важным момантам у жыцці хрысціяніна.
Момантамі, якія ўпрыгожылі ўрачыстасць, сталі белыя кветкі, музыка і спеў у выкананні парафіянкі Ілоны Калпак, хлеб як сімвал веры і падарункі.
Для дзяцей, якія прыступілі да Першай Камуніі, распачаўся «белы тыдзень». Кожны дзень яны будуць збірацца ў касцёле на святую Імшу і малітву.
Пробашч парафіі кс. Віктар Захарэўскі пажадаў дзецям, каб у іх ніколі не згасла вера ў Таямніцу Эўхарыстыі і каб Хлеб, які сышоў з неба, яны палюбілі ўсім сэрцам і розумам назаўсёды, а таксама, каб іх бацькі сваім прыкладам спрыялі ў гэтым.
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.