Выпускнікі дзякавалі Богу за гады навучання ў школе

29. 05. 2021

Адразу пасля свята Апошняга званка выпускнікі 11 класа: 16 дзяўчат і 5 юнакоў - адправіліся ў касцёл Святога Юрыя ў Варнянах, каб разам з бацькамі, настаўнікамі дзякаваць за атрыманыя веды і прасіць Божага благаслаўлення не толькі на экзаменацыйную кампанію, але і на ўсё жыццё.

У касцёле  адбылася Св. Імша як падзяка за гады навучання ў школе і просьба аб Божым благаслаўленні і добрай здачы экзаменаў для выпускнікоў мясцовай школы.

Перад шляхам у дарослае самастойнае жыццё маладыя хлопцы і дзяўчаты маліліся, даручаючы свой лёс Пану Богу.

На заканчэнне Імшы ксёндз Віктар акрапіў усіх асвечанай вадой і ўдзяліў благаслаўленне выпускнікам і іх класнаму кіраўніку Валянціне Місевіч.

Выпускніцай 2021 года з'яўляецца і Калпак Ілона, чый спеў на працягу некалькіх гадоў упрыгожвае Імшы і Урачыстасці нашай святыні.

 

Паважаныя браты і сёстры!

Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.

Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.