29 мая ў Варнянскай школе прагучаў апошні званок.
Сярод гасцей на свяце Апошняга званка быў пробашч парафіі ксёндз Віктар Захарэўскі, які з'яўляецца дарадчыкам, духоўным настаўнікам і сябрам дзяцей і моладзі. Ён падзякаваў настаўнікам і бацькам за выхаванне маладых людзей, пажадаў поспехаў выпускнікам 9 і 11 класаў, добрых канікул усім дзецям.
Пасля свята Кс. Віктар запрасіў усіх у касцёл на Св. Імшу.
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.