Як звяртацца да духоўных асоб?

18. 05. 2021

Нягледзячы на тое, што размова з духоўнай асобай для многіх з нас ужо не з’яўляецца чымсьці незвычайным, часам можна пачуць пытанні тыпу: як правільна звярнуцца да біскупа, ксяндза ці манаскай сястры. Безумоўна, над гэтым варта засяродзіцца, бо часам гэта можа нас збянтэжыць.
    Перш за ўсё, трэба прыгадаць пра паставу, поўную павагі да іншага чалавека, тым больш, што гэта асоба, прысвечаная службе Богу. Думаю, што павага, адкрытае сэрца і шчыры позірк павінны характарызаваць кожную размову з усімі. Мы не можам звяртацца да духоўнай асобы на “ты”, таму што такі зварот не паказвае павагі да гэтай асобы, а тым больш, да самаго Хрыста. А таму, да біскупа трэба звяртацца так: “ксёндз біскуп”, “Ваша Эксцэленцыя”; да кардынала – “Ваша Эмінэнцыя”; да Святога Айца – “Ваша Святасць”. Да ксяндза мы звяртаемся наступным чынам: “ксёндз”, “ксёндз пробашч”, “ксёндз вікарый”, калі пробашч ці вікарый належыць да манаскай супольнасці, можна сказаць: “айцец”; да клерыка звяртаемся: “клерык”, “ксёндз”; да манаскай сястры – “сястра”.

Ці можна да гэтага дадаваць імя духоўнай асобы? Я лічу, што для многіх было б прыемна пачуць, напрыклад: “ксёндз біскуп Аляксандр”, “ксёндз пробашч Антоній”, “сястра Ганна”, бясспрэчна, калі мы ведаем імя гэтай духоўнай ці кансэкраванай асобы. Трэба памятаць, што гэта сведчыць і пра нашае выхаванне. А кожная духоўная асоба таксама павінна з павагай звяртацца да нас.
    Сустракаючыся з духоў­най асобай, мы павінны ў першую чаргу прывітаць Хрыста хрысціянскім прыві­таннем, якое вядома на нашых тэрыторыях. Мяне здзіўляюць сітуацыі, калі асоба, якая ходзіць у касцёл, гаворыць ксяндзу “Добры дзень” замест “Хвала Езусу Хрысту”. Але калі чалавек не ведае прывітання, таму што ён не католік, і кажа ксяндзу “Добры дзень”, тады гэта ясна і натуральна. Давайце старацца ўзаемна адорваць адзін аднаго пашанай.
 
 

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.