Камісія. Работа камітэта.

17. 05. 2021

Сёння касцёльны камітэт на чале з ксяндзом-пробашчам В. Захарэўскім у касцёле аг. Варняны і капліцы аг. Варона сустракалі раённую камісію. Камісію ў складзе прадстаўніка райвыканкама, РАНС, райЦГіЭ, энерганагляду цікавіў стан касцёла, бяспечныя ўмовы яго эксплуатацыі.

Пасля ад'езду камісіі, прайшло пасяджэнне камітэта. Камітэт вырашае пытанні аб далейшым выкананні будаўнічых работ. На сённяшні дзень завершаны работы па рамонце алтара. Неабходна пачаць рамонт вежаў. Аднак, усе прыступкі пры ўздыме на вежы прыйшлі ў непрыдатнасць. Не магчыма па ім падняць будаўнічы інструмент, матэрыялы. Для рамонту неабходны драўляныя дошкі, брускі. Кожны жадаючы можа аказаць дапамогу святыні ў набыцці будаўнічых матэрыялаў, звярнуўшыся да пробашча касцёла.

У цяперашні час рамонтныя работы будуць выконвацца ў капліцы Варона.

Паважаныя браты і сёстры!

Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.

Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.