Завяршыўся трэці дзень малітваў перад Унебаўшэсцем

12. 05. 2021

     Сёння завяршыўся трэці дзень малітваў перад Унебаўшэсцем. На працягу трох дзён вернікі парафіі ў сваіх малітвах да Усіх Святых скіроўвалі свае просьбы аб добрым ураджаю, каб людзі заўсёды мелі хлеб і ваду, а з галадаючымі дзяліліся больш багацейшыя.
     11 мая ўсе вернікі парафіі таксама маліліся праз заступніцтва святога мучаніка Фларыяна аб уратаванні будслаўскай святыні, якая з’яўляецца не толькі цэнтрам духоўнага жыцця, але і ўнікальным помнікам сакральнай архітэктуры і мастацтва.
     Заўтра, 13.05.2021г.  у касцёле ў Варнянах у 09.00 і 17:30, а таксама ў в.Варона ў 11:15 адбудзецца Урачыстасць Унебаўшэсце Пана. У гэты дзень кожны католік мае абавязак прыняць удзел у Святой Імшы і ўстрымацца ад працы. Касцёл – гэта супольнасць на чале з Хрыстом. У Касцёле, як казаў святы Ерыней Ліёнскі ў канцы ІІ стагоддзя, ёсць «поўня ласкаў і дароў». А дзе ёсць дары Святога Духа, там ёсць і Яго плён. У Касцёле магчыма рэальная ўзаемадапамога ў рэалізацыі дароў. Яна будуецца на аснове духоўнага ўзаемаразумення і бескарыслівага жадання служыць іншым, выкарыстоўваючы атрыманы ад Бога дар. Таму кожны член Касцёла патрэбны іншым. Калі ж мы абыякавыя да свайго бліжняга (незалежна ад таго, добры ён хрысціянін альбо дрэнны), то мы самі яшчэ не добрыя хрысціяне. Бо сапраўдныя хрысціяне павінны тонка адчуваць пастаянную, неэгаістычную патрэбу ў іншым чалавеку. Усім нам цяпер вельмі патрэбна паглыбленае адчуванне Касцёла. Нельга верыць у Бога толькі для сябе, толькі «ў душы». Калі ж чалавек кажа, што ён верыць, але з Касцёлам не хоча мець ніякіх дачыненняў, то такая вера вельмі нават сумніўная. Бо калі чалавек не мае той любові да бліжняга, што вядзе яго ў Касцёл, то ці ёсць тады і любоў да Бога? Будзем жа памятаць, што жывая вера і жывая любоў паходзяць ад Хрыста, і ім патрэбна полымя Святога Духа.

 

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.