7 мая - Дыяцэзіяльны дзень маці

29. 04. 2021

Гродзенская дыяцэзія ў першую нядзелю мая адзначае  Дзень маці. Ва ўсіх капліцах і касцёлах вернікі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці (родных, хросных, апякуючых), выказваюць ім сардэчныя віншаванні.

7 мая (Варняны 9:00, Варона: 11:15) наш пробашч разам з усімі вернікамі будуць маліцца за ўсіх маці нашай парафіі, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў. Кожны жадаючы можа перадаць у закрыстую запіску з імёнамі сваіх маці.

Пробашч парафіі, ксёндз Віктар віншуе ўсіх маці!
Вы вельмі патрэбныя Езусу і сваім сем’ям. Перад вамі стаяць вельмі важныя выклікі — перадаць жыццё, хрысціянскія каштоўнасці і выхаваць сумленнага чалавека. Гэта таямніца вашага прыгожага паклікання, і сёння мы дзякуем за вашу паставу маці.

Святар заклікае не адмаўляцца ад добрай традыцыі цалавання рукі маці, бо кожная з іх гэтага заслугоўвае.

 

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.