Адпустовая ўрачыстасць прайшла ў Варнянах з удзелам дапаможнага біскупа Юзафа Станеўскага

23. 04. 2021

     23 красавіка ў Варнянскай парафіі адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць у гонар апекуна парафіі Святога Юрыя. У гэты дзень шматлікія святары прынялі ўдзел ва ўрачыстаці, а ўзначаліў яе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

     Парафіяне на чале з пробашчам парафіі ксяндзом Віктарам Захарэўскім сустрэлі паважанага госця на ўездзе ў Варняны, дзе біскупам Юзафам Станеўскім быў асвечаны нядаўна ўстаноўленыя крыж і фігура Маці Божай.

    

Прадоўжылася ўрачыстасць у касцёле падчас Святой Імшы, прыняць удзел у якой мелі магчымасць усе жадаючыя вернікі з дапамогай Радыё Марыя ў Беларусі, што арганізавала прамую аўдыятрансляцыю.

Біскуп Юзаф Станеўскі прызваў усіх у гэты святочны дзень дзякаваць і прасіць ў Святога Юрыя Божага благаслаўлення для кожнага з нас, сілы і моцы, каб мы былі рыцарамі Пана Езуса, каб сэрца кожнага было напоўнена міласцю, еднасцю, прабачэннем.

 

Урачыстасць завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол святыні. Затым пробашч парафіі выказаў усім удзячнасць за дар супольнай малітвы, а таксама павіншаваў усіх, хто носіць імя Юрый.   Парафіяне выказалі шчырую падзяку біскупу Юзафу за тое, што знайшоў час завітаць у нашу парафію ў гэты светлы дзень. Акрамя гэтага, перадалі словы падзякі біскупу Аляксандру  Кашкевічу за прынятае год назад рашэнне аб назначэнні ксяндза Віктара Захарэўскага пробашчам нашай парафіі.

Парафіяне, якія прынялі ўдзел ва ўстаноўцы крыжа і фігуры Маці Божай (Віюк Станіслаў, Адула Сяргей, Барысевіч Віктар), з рук біскупа Юзафа Станеўскага атрымалі Падзяку і благаслаўленне з пажаданнем шчодрасці ласк Божых.

Завяршэннем свята і падарункам для ўсіх матуль нашай парафіі стала песня "Родная маці мая" у выкананні біскупа Юзафа Станеўскага.

больш фота тут

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.