З Днём нараджэння, ксёндз Віктар!

26. 04. 2021

Паважаны ксёндз Віктар!

Дзякуем Пану Богу за тое, што Ён прывёў Вас у нашу парафію!

Вы сваім талентам, мудрасцю, дабрынёй з Божай дапамогай сабралі нас у адну вялікую Божую сям'ю.
Дзякуем Вам за ўсё, што робіце для нас!
Молімся за Вас і просім Усемагутнага Пана, каб адарыў Вас моцным фізічным здароўем, прытуліў Вас з любоўю да свайго Сэрца, адарыў усімі патрэбнымі ласкамі і асабліва падтрымаў у часе рамонту нашай святыні!
Няхай Ваша святарскае служэнне будзе прыкладам да новых пакліканняў!
Ад усяго сэрца дзякуем за час, які Вы нам прысвячаеце, за Вашы мудрыя парады, за шчыры ўдзел у жыцці кожнага з нас, за чуласць і спагадлівасць, за ўвагу да ўсіх нашых спраў і праблем, за далікатныя дакоры і цярплівыя павучанні, за Вашы веды, за Вашы малітвы, а галоўнае — за любоў, якой Вы шчыра адорваеце кожнага з нас.

парафіяне касцёла Св. Юрыя ў Варнянах і Вароне

26.04.2021г.

 

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.