14 красавіка ў касцёле Св. Юрыя ў Варнянах распачалася Навэнна да Святога Юрыя. Прадоўжыцца яна да 22 красавіка ўключна. Кожны дзень пасля Святой Імшы будуць скіраваны малітвы да Святога Юрыя (свае запіскі можна падаваць у закрыстую).
23 красавіка ў касцёле ў Варнянах адбудзецца штогадовая Парафіяльная Урачыстасць у гонар Св. Юрыя, галоўнага апекуна парафіі, а таксама за тых, хто на працягу Навэнны падаваў запіскі аб здароўі. Плануецца, што ўдзел у ёй прыме дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
У гэты дзень кожны католік нашай парафіі мае абавязак прыняць удзел у Святой Імшы і ўстрымацца ад працы.
Распачнецца Урачыстасць 23.04.2021г. у 11:00 у капліцы аг. Варона. Прадоўжыцца ў аг. Варняны ў 17:30 на скрыжаванні дарог пры ўездзе ў Варняны са стараны Кернян. На гэтым месцы адбудзецца сустрэча біскупа, а таксама асвячэнне новага крыжа і фігуры Маці Божай. 18:00 - Адпустовая Святая Імша ў касцёле з удзелам біскупа дапаможнага Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага і ўрачыстая працэсія.
Святая Імша з касцёла ў гэты дзень будзе трансліравацца анлайн па Радыё Марыя.
Па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам пробашча парафіі ксяндза Віктара і з дапамогай парафіян Станіслава Віюка, Адулы Сяргея і Барысевіча Віктара на скрыжаванні дарог пры ўездзе ў Варняны з боку Кернян устанаўліваецца новы крыж і фігура Маці Божай.
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.