Пробашч парафіі сустрэўся з вучнямі школы

08. 04. 2021

 

8 красавіка 2021 года ў мясцовай школе прайшло чарговае пасяджэнне ў межах праекта “ШАГ” па тэме “Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў”. Гасцямі сустрэчы сталі ксёндз Віктар Захарэўскі, пробашч  парафіі касцёла Святога Юрыя ў аг.Варняны, і айцец Леанід, настаяцель прыходу Святога прарока Іліі ў вёсцы Альхоўка з абслугоўваннем храма свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага ў аг. Варняны, якія прадэманстравалі міжканфесіянальную згоду ў беларускім грамадстве.

        “Актуальнасць тэмы духоўна-маральнага развіцця моладзі на сучасным этапе відавочная. У свеце ўсё мае сваю каштоўнасць – матэрыяльную і духоўную. Але не ўсе дакладна ведаюць, што такое духоўныя каштоўнасці. У дзяцінстве мы цэнім любоў і клопат дарослых, у падлеткавым узросце пачынаем прывязвацца да матэрыяльных рэчаў, а калі вырастаем – нас можа паглынуць пагоня за матэрыяльнымі каштоўнасцямі” – разважалі госці сустрэчы. Яны скіравалі ўвагу на асноўныя духоўныя каштоўнасці беларускага народа: любоў да Радзімы, цярпімасць, павагу да людзей з іншымі поглядамі, рэлігіяй, талерантнасць, добразычлівасць, гасціннасць, жыццё ў сумленні і іншыя. Проста, даступна, з жыццёвымі прыкладамі стараліся святары растлумачыць школьнікам жыццёвыя ісціны.

         У другой частцы мерапрыемства школьнікі ўключыліся ў дыялог, задавалі цікавячыя іх пытанні гасцям сустрэчы: “Якія маральныя нормы паводзін з’яўляюцца для іх асноўнымі і чаму?”, “Што ў паводзінах людзей асуджаюць больш за ўсё?”, “Што, на іх думку, у большай ступені фарміруе ў чалавеку духоўныя каштоўнасці: сям’я, школа, царква або грамадскасць?”, “У чым бачыцца прычына таго, што многія людзі матэрыяльныя каштоўнасці ставяць вышэй за духоўныя?” і іншыя, на якія атрымалі шчырыя адказы ксяндза Віктара і айца Леаніда.

        Напрыканцы сустрэчы госці пажадалі моладзі развівацца духоўна, паважаць нацыянальныя культурныя каштоўнасці, чалавечнасць, чэснасць, беражлівае захаванне і развіццё культурна-гістрычнай спадчыны, быць талерантнымі, справядлівымі, працалюбівымі, сумленнымі, міралюбівымі, любіць Радзіму, заўсёды прытрымлівацца хрысціянскіх прынцыпаў, мець у сэрцы веру ў Бога, людзей і самога сябе.

з сайта ДУА "Навучальна-педагагiчны комплекс Варнянскi яслi-сад-сярэдняя школа"

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.