2 красавіка ў касцёле Св. Юрыя адбылося чарговае набажэнства Крыжовага шляху.
На гэты раз набажэнства падрыхтавалі і правялі матулі парафіі. Матулі маліліся за дзяцей.
Езу Хрыстэ, наш Збавіцель! На гэтым Крыжовым шляху мы даручаем Табе нашых дзяцей і ўсіх дзяцей з нашай парафіі.
Мы дзякуем Табе за нашых дзяцей, яны — каштоўны дар для нас.
Пане, нашы дзеці жывуць у неспакойным свеце: у свеце, які не заўсёды прызнае Цябе, у свеце, які часам смяецца над імі, калі яны вызнаюць сваю веру
ў Цябе. Дапамажы ім быць мужнымі, Пане. Дапамажы нам адчуць, што Ты заўсёды побач.
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.