01 красавіка ў касцёле Святога Юрыя ў Варнянах вернікі сабраліся на Імшы, каб дзякаваць за сакрамэнты пасвячэння і Эўхарыстыі, устаноўленыя Езусам Хрыстом у Вялікі чацвер.
Ксёндз Віктар адзначыў, што паўстаюць і гінуць дзяржавы, распачынаюцца і заканчваюцца войны, нараджаюцца і паміраюць людзі – а Пан Езус застаецца, Ён заўсёды з намі ў белай, такой крохкай і безабароннай гостыі.
Пасля святой Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены ў цямніцу, якая з’яўляецца сімвалам заключэння Езуса ў вязніцу ў ноч перад Мукай.
Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.