З Днём Святарства, ксёндз Віктар!

01. 04. 2021

 

 

 

“Калі б мы не мелі сакраманту святарства – мы не мелі б Пана.
Хто Яго змясціў у табэрнакулюме? Святар.
Хто прыняў нашу душу на пачатку яе жыцця? Святар.
Хто яе “корміць”, каб дадаць сілы ў вандроўцы? Святар.
Хто рыхтуе яе да сустрэчы з Богам, абмываючы апошні раз Крывёй Езуса Хрыста? Святар, зноў святар.
А калі душа будзе паміраць, хто яе ажывіць, хто дасць ёй супакой і цішыню? І тут Святар.
Нельга сабе прыпомніць ані аднаго Божага дабрадзейства, не прыгадаўшы пры гэтым постаць Святара.”

Св. Ян Марыя Вяннэй

Паважаны ксёндз Віктар!

Шчыра ад сэрца дзякуем Вам за Вашу прысутнасць у нашым жыцці, за душпастырскую працу і за магчымасць прыблізіцца да Хрыста, за кожную Эўхарыстыю, казанне, споведзь, малітву, благаслаўленне, за ўсе ўдзеленыя сакраманты, за ўсе ласкі, якія мы атрымалі ад Бога, дзякуючы Вашай паслузе!

Мы Вам вельмі ўдзячныя за адкрытасць, усмешку і ўсялякую дапамогу кожнаму, хто па яе звяртаецца.

Кожны дзень атуляем Вас сваёй малітвай, а сёння робім гэта асаблівым чынам.

Жадаем здароўя, радасці, добрых людзей побач, а таксама спаўнення асабістых жаданняў.

Заставайцеся на ўзор Хрыста Добрым Пастырам для ўсіх нас!

 

 

Парафіяне касцёла Святога Юрыя  ў  аг. Варняны і капліцы  ў аг. Варона

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.