У парафіі Святога Юрыя адзначылі Вербную (Пальмовую) Нядзелю

28. 03. 2021

         Сёння, 28 сакавіка, у парафіі Святога Юрыя адзначылі Вербную (Пальмовую) Нядзелю. Сотні людзей прыйшлі ў храм з вербачкамі, якія сімвалізуюць жыццё, каб пакланіцца Хрысту, паказаць прызнанне Хрыста сваім Збаўцам. Вербная Нядзеля – вельмі важнае свята напрыканцы Вялікага Посту, яно адкрывае новы этап тыдня, калі мы будзем асабліва перажываць мукі Езуса Хрыста.

         Сёння падчас Святой Імшы чыталіся два Евангеллі. Першае Евангелле чыталася перад асвячэннем вербачак, калі Езус Хрыстус урачыста заязджае ў Ерусалім і ўсе крычаць яму: “Хасанна”, што значыць слава сыну Давіда. Другое Евангелле – мука Хрыста: апісанне момантаў затрымання, здзекаў і смерці. Атрымліваецца, што ў кожнага з нас, вернікаў, ёсць выбар: ці абвінавачваць Езуса Хрыста, ці выбраць Яго за свайго Госпада і Збавіцеля.

 

Паважаныя браты і сёстры!

Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.

Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.