Вернікі з дапамогай кс. Віктара і кс.Дзмітрыя духоўна рыхтаваліся да Велікодных святаў

24. 03. 2021

24 сакавіка ў Парафіі Святога Юрыя ў Варнянах прайшоў трэці дзень велікапосных рэкалекцый.

Ксёндз Дзмітрый Леўчык, рэкалекцыяніст, разважаў над пытаннямі выпрабаванняў і цяжкасцей у нашым жыцці.

За што мне так сталася? За якія грахі мне гэта? Такімі пытаннямі задаецца чалавек, калі ў яго здараецца нейкае няшчасце. Безумоўна, мы хочам жыць без праблем, без цяжкасцей. Але так немагчыма…

Перыяд Вялікага посту – гэта перыяд, калі Пан Бог напамінае нам, што дабро і любоў мацнейшыя чым зло.

Пробашч парафіі кс. Віктар і вернікі парафіі ўдзячныя ксяндзу Дзмітрыю Леўчыку за тое, што ён дзяліўся сваімі жыццёвымі мудрымі разважаннямі на працягу трох дзён.  У сваю чаргу парафіяне ўдзячны пробашчу парафіі ксяндзу Віктару за арганізацыю рэкалекцый. Гэта былі дні, напоўненыя малітвай і разважаннем, на працягу якіх вернікі  духоўна рыхтаваліся да Велікодных святаў.

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.