У аўторак, 23 сакавіка, у Парафіі Святога Юрыя ў Варнянах прайшоў другі дзень велікапосных рэкалекцый. Шмат вернікаў парафіі сабралася разам у святыні. У гэты дзень святарамі Астравецкага дэканату таксама адбылося ўдзяленне вернікам парафіі сакраманту пакаяння.
Падчас рэкалекцыі ксёндз-рэкалекцыяніст Дзмітрый Леўчык (пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах) разважаў над пытаннямі: што для нас радасць? ці з’яўляецца кожны з нас чалавекам радасным?
Часцей за ўсё кожны з нас лічыць, што радасць – гэта весялосць. Аднак усе мы хрысціяне, і павінны ведаць, што існуе такое паняцце, як хрысціянская радасць. Спакой у душы, цярплівасць – вось сапраўдная хрысціянская радасць.
Пробашч парафіі кс. Віктар і вернікі парафіі ўдзячны ксяндзу Дзмітрыю Леўчыку за тое, што ён падзяліўся з імі сваім жыццёвым досведам, Божым словам і разважаннямі, а таксама святарам Астравецкага дэканату за ўдзяленне сакраманту пакаяння.
Велікапосныя рэкалекцыі прадоўжацца 24 сакавіка ў 09:00 і 17:30. Таксама ў гэты дзень адбудзецца ўдзяленне сакраманту пакаяння (споведзь) для жадаючых вернікаў ў аг. Варона ў 15:00.
Паважаныя браты і сёстры!
Звяртаемся да вас са шчырай удзячнасцю і любоўю за вашу падтрымку і вернасць нашай святыні. Ваша прысутнасць і ўдзел у жыцці нашай парафіі надзвычай важныя для нас. Мы цэнім кожнага, хто дапамагае падтрымліваць наш касцёл у годным стане праз ахвяраванні і малітвы.
Наш касцёл існуе і развіваецца дзякуючы вашым шчодрым ахвяраванням. Без вашай дапамогі і падтрымкі, нам было б цяжка забяспечыць належныя ўмовы для правядзення службаў, утрымання будынка касцёла.
Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, звяртайцеся ў закрыстыю да кс. Віктара. Няхай Бог багаславіць вашыя намаганні і дасць вам моц і спакой.
У закрыстыі таксама можна:
У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.