Што для нас пост? Разважалі падчас велікапосных рэкалекцый у парафіі Святога Юрыя ў Варнянах

22. 03. 2021

Сёння, 22 сакавіка, у Парафіі Святога Юрыя ў Варнянах прайшоў першы дзень велікапосных рэкалекцый.

Ксёндз Дзмітрый Леўчык (пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах), што праводзіў рэкалекцыі, разважаў над пытаннямі: што для нас пост? што такое грэх?

 

Гэты перыяд дае нам магчымасць падрыхтавацца да свята ўваскрашэння Пана Езуса, час нашай унутранай барацьбы з нашым грахом, з нашымі кепскімі звычкамі. Вялікі Пост пачынаецца са слоў: навяртайцеся і верце ў Евангелле. Гэта час, калі мы асабліва можам паглядзець на наша жыццё, паставіць перад сабой пытанні: “Ці ў тым накірунку я іду? Ці вядзе гэта дарога мяне ў неба?” Кожны з нас ведае, што грэх – гэта кепска. І кожны з нас, ведаючы, што гэта кепска, дапускае дрэнныя ўчынкі. Грэх – гэта момант, калі зло хоча выдацца табе добрым. Многія, дапусціўшы грэх, стараюцца сябе апраўдаць: ці быў у мяне выбар? Але існуюць Божыя запаведзі і мы не можам не давяраць Богу. Мы не павінны дапускаць спакусы. Давяраць Богу, выконваць запаведзі – галоўныя нашы ўчынкі. Кожны з нас у час Вялікага Посту мае мачымасць паразважаць і задумацца над сваёй дарогай да Бога..

 

Вернікі парафіі ўдзячныя ксяндзу Дзмітрыю Леўчыку за тое, што ён знайшоў час і падзяліўся з імі сваім жыццёвым досведам, Божым словам і разважаннямі.

 

Вялікапосныя рэкалекцыі прадоўжацца 23 і 24 сакавіка ў 09:00 і 17:30.

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.