Рамонт касцёла

01. 07. 2021

У 2020 годзе пачаўся рамонт касцёла на ахвяраванні вернікаў. Адрэстаўрыраваны ўсе фігуркі Святых, ачышчаны і пафарбаваны дах. Ачышчана дарожная плітка вакол касцёла, а таксама вонкавыя сцены, заменены дзверы ў закрыстую, часткова адрамантавана электрычнасць. З 26 красавіка 2021 года пачаліся работы ўнутры касцёла: замена падлогі каля алтара. Заменены алтар. Праведзены рамонт вонкавых сцен у каплицы Варона. Касцёл мае патрэбу ў рамонце сцен як звонку, так і ўнутры.

На працягу 2022 года адрамантавана ўнутры капліца Св.Філамены ў Вароне, зроблены рамонт фасаду касцёла Св.Юрыя ў Варнянах.

Жадаючыя ахвараваць сродкі на рамонт могуць звярнуцца да кс. Віктара.

Таксама можна зрабіць ахвяраванні праз банк, паралічыўшы грошы на разліковы рахунак касцёла: расч/счет BY26BAPB30159395700100000000
в ОАО «Белагропромбанк» г.Минск БИК BAPBBY2X   УНП 500018602 (Религиозная община "Приход костела Святого Георгия в д. Ворняны Островецкого района). Гэта назва ўказана толькі для банкаўскіх пералічэнняў.

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.