ПРАГРАМА СВЯТЫХ МIСIЙ з 1 па 8 кастрычніка 2023 г.

11. 09. 2023

Дарагія Парафіяне!

Браты і Сестры!

Ужо неўзабаве, 1-га кастрычніка ў нашай Парафіі пачнуцца Святыя Місіі. Што гэта такое?

Мы прывыклі да таго, што перад вялікімі святамі нашай веры Касцел праводзіць рэкалекцыі, дні, у якія з дапамогай спецыяльных казанняў і набажэнстваў хрысціянскія душы прыгатоўваюцца да таго, каб велічна і з чыстым сэрцам святкаваць Вялікдзень або Божае Нараджэнне. Аднак гэтага мала. Раз на 10 год кожная Парафія павінна перажыць не кароткія рэкалекцыі, а праз цэлы тыдзень, дзень у дзень ахвяраваць свой час, сваю ўвагу і засяроджанасць Божаму Слову. Гэта і есць Святыя Місіі.

Святыя Місіі – гэта прысутнасць Божага Слова сярод нас. Цэлы тыдзень, ад 1-га да 8-га кастрычніка, з ранку і вечарам у нашым касцеле будуць праходзіць адмысловыя набажэнствы, Святыя Імшы, катэхэзы. Некаторыя з іх адрасаваны ўсей Парафіі, некаторыя – асобным групам, напрыклад моладзі або дзецям. Прыдзецца выйсці і па-за касцельныя сцены: пройдзем Крыжовым шляхам па вуліцах нашага аграгарадка.

Кожны з нас вырашае за сябе: адкрыць сваю душу на святло Божага Слова ці праседзець гэтыя святыя дні ў хаце. Кажуць, той, хто хоча – знойдзе хоць адну магчымасць, а хто не хоча – тысячу адгаворак. Раз на 10 год – ці хопіць у нас сілы духа і любові да Бога, каб кожны місійны дзень удзельнічаць у набажэнствах і заслужыць ласку поўнага адпуста?

Прашу Вас, прылажыце ўсе магчымыя намаганні, адпрошвайцеся раней з працы, звальняйце са школы дзяцей, прывозце старэйшых і хворых машынамі, прыпамінайце адзін аднаму: час кароткі, а вечнасць доўгая. Як не змарнаваць магчымасці, якія нам дае Бог? Як выстаяць і не паддацца моцы злога? Як заслужыць вечнае збаўленне?

Сустрэнемся на Святых Місіях!

ПРАГРАМА СВЯТЫХ МIСIЙ з 1 па 8 кастрычніка 2023 г.

Нядзеля, 1 кастрычніка 2023г.

Пачатак Святых Мiсiй

БОГ ЁСЦЬ ЛЮБОӮ

09.00 Святая Iмша – Варняны

11.15 Святая Iмша – Варона

13.00 Святая Iмша – Варняны

Катэхэза для бацькоӯ

 

Панядзелак, 2 кастрычніка 2023г.

НАША ЗБАӮЛЕННЕ Ӯ ЕЗУСЕ ХРЫСЦЕ

14.30/15.00 Катэхэза для дзяцей і моладзі

16.00 Святая Iмша – Варона

18.00 Святая Iмша – Варняны

Крыжовы шлях па вулiцах Парафіі

 

Aӯторак, 3 кастрычніка 2023г.

ВЕРА I НАВЯРТАННЕ

14.30/15.00 Катэхэза для дзяцей і моладзі

16.00 Пакутнае набажэнства – Варона

18.00 Пакутнае набажэнства – Варняны

Марыйны заклiк

 

Серада, 4 кастрычніка 2023г.

Дзень Споведзi

КАЛI ЧАЛАВЕК ПАМІРАЕ

15.00 Святая Споведзь – Варона

16.00 Святая Iмша – Варона

17.00 Святая Споведзь – Варняны

18.00 Святая Iмша – Варняны

Марыйны заклiк

 

Чацвер, 5 кастрычніка 2023г.

ЕЗУС МОЙ ПАН

16.00 Святая Iмша – Варона

Адарацыя Крыжа

18.00 Святая Iмша – Варняны

Адарацыя Крыжа

Марыйны заклiк

 

Пятнiца, 6 кастрычніка 2023г.

ДЗЕНЬ СЯМ'I

16.00 Святая Iмша – Варона

Аднаўленне сужанскіх абяцанняў

18.00 Святая Iмша – Варняны

Аднаўленне сужанскіх абяцанняў

 

Субота, 7 кастрычніка 2023г.

ВОСЬ МАЦI ТВАЯ

09.00 Святая Iмша – Варона

Намашчэнне хворых

12.00 Святая Iмша – Варняны (ФЭСТ)

Прысвячэнне Парафіі Маці Божай.

 

 

Нядзеля, 8 кастрычніка 2023г.

Заканчэнне Святых Мiсiй

БУДЗЬЦЕ СВЕДКАМI

10.00 Святая Iмша – Варона

13.00 Святая Iмша – Варняны

Устанаўленне місійнага Крыжа

Благаслаӯленне з поӯным адпустам

 

 

 

Шчыра запрашаем да штодзённага ӯдзелу ӯ набажэнствах i да Святой Споведзi

 

Св. Місіі вядуць Айцы Рэдэмптарысты

 

Езус Хрыстус той самы ўчора, i сёння, i навекi!

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.