23.04.23 - Парафіяльная Урачыстасць у гонар Св. Юрыя

24. 04. 2023

23 красавіка, ва ўспамін святога Юрыя, у Варнянскай парафіі Св. Юрыя адбылася адпустовая Урачыстасць. Удзел у штогадовай Урачыстасці ў гонар галоўнага нябеснага заступніка парафіі прынялі шматлікія святары, парафіяне і госці.

         Узначаліў Святую Імшу ксёндз  Канонік Юзаф Багдзевіч, дзекан Астравецкага дэканату, пробашч парафіі Космы і Дзям’яна ў Астраўцы.   На ўрачыстасць таксама завітаў айцец Анджэй Ядкоўскі з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў горадзе Гродна (мікрараён Дзевятоўка), які ў хуткім часе (з 1 па 8 кастрычніка 2023 года) у Варнянскай парафіі будзе праводзіць Святыя місіі – важны час для духоўных зменаў у жыцці кожнага чалавека. Падчас гаміліі айцец Анджэй задаў вернікам некалькі пытанняў: “Хто з нас жадае пасля смерці трапіць на неба? Ці лічыць хтосьці сябе святым? Што значыць быць святым?”. Святар адзначыў, што шлях да святасці – гэта нялёгкі шлях, гэта шлях штодзённых і канкрэтных учынкаў, якія робяць нас больш Божымі. Гэта значыць, што святы той, чыя воля супадае з воляй Божай.  Немагчыма быць святым без Бога.

            Урачыстасць завяршылася літаніяй да святога Юрыя і эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла.

            Пробашч Варнянскай парафіі ксёндз Віктар Захарэўскі шчыра падзякаваў святарам і вернікам за ўдзел ва Урачыстасці, за дар супольнай малітвы, а таксама павіншаваў усіх, хто носіць імя Юрый. Заклікаў усіх быць мужнымі воінамі Хрыста, стойка трываць у веры, як гэта рабіў святы Юрый, і заўсёды звяртацца за дапамогай да заступніка парафіі.

фота тут

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.