Малітва аб місійных ласках

06. 03. 2023

Малітва аб місійных ласках

 

Добры і міласэрны Божа!

Просім Цябе аб благаслаўленні для Святых Місій,

якія маюць быць вялікімі днямі перамены нашай парафіі.

Няхай гэты час будзе благаслаўлёны

для ўсіх жыхароў нашай парафіі.

 

Прагнем,

каб усе дайшлі да пазнання праўды і былі збаўлённымі.

Патрэба для гэтага ласкі Божай

і таму з вялікім даверам клічам:

“Прыйдзі Валадарства Тваё”.

 

Дапамажы нам добра прыгатавацца да Святых Місій;

напоўні нас прагненнем ратавання не толькі самых сябе,

але і нашых братоў і сясцёр,

якія жывуць у цемры граху

і адвярнуўшыся ад Бога.

 

Дай місіянерам святла і ласкі,

каб нас навучылі, якая ёсць воля Божая

і што нам служыць для збаўлення.

Просім Цябе праз Твайго Сына Езуса Хрыста.

 

Духу Святы, Божа!

Дапамагай місіянерам і ўсёй парафіі,

каб праз Святыя Місіі

аднавілася аблічча нашай парафіі.

 

Маці Касцёла! Будзь Маці для парафіі

і разам са святымі нашымі заступнікамі

ўспамагай нас сваім заступніцтвам. Амэн.

Запрашаюць Айцы Рэдэмптарысты

Паважаныя браты і сёстры! Наш касцёл існуе за кошт ахвяраванняў вернікаў. Шчыра дзякуем усім, хто наведвае нашу святыню і далучаецца да жыцця парафіі праз сайт. Дзякуем усім ахвярадаўцам і молімся за ўсіх Вас.

Калі жадаеце скласці ахвяраванне на патрэбы нашага касцёла, можаце звярнуцца ў закрыстыю да кс. Віктара.

У закрыстыі  таксама можна:

  • Запісацца на перадшлюбныя заняткі
  • Запісаць дзяцей у Нядзельную школу
  • Падаць інтэнцыю аб малітве за жывых (аб здароўі і Божым Благаслаўленні, аб Божай волі ў складанай сітуацыі і г.д.)
  • Таксама за памерлых
  • Набыць і асвяціць крыжыкі, медалікі, абразы, ваду і г.д.
  • Дамовіцца наконт асвячэння кватэры, крамы, машыны і г.д.
  • Запрасіць святара на цэлебрацыю абраду пахавання, удзялення Сакрамэнту намашчэння хворых.
  • Скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачынных арганізацый.

У закрыстыі вы можаце набыць: малітоўнік, спеўнік, свечкі, крыжык, абразы рознага памеру, неабходныя рэчы для шлюбу, хросту и г.д.